[go: nahoru, domu]

Зьміцер Герасімовіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Герасімовіч.

Зьмі́цер Эдуа́рдавіч Герасімо́віч (нар. ў 1959 годзе, Менск) — дызайнэр, мастак кнігі, графік.

Зьміцер Герасімовіч

лац. Źmicier Hierasimovič
Дата нараджэньня 1959(1959)
Месца нараджэньня Менск
Адукацыя Львоўскі паліграфічны інстытут
Занятак маляр

Біяграфія

рэдагаваць

Вучыўся на Вышэйшых курсах Дзяржкіно пры Ўсесаюзным дзяржаўным інстытуце кінэматаграфіі ў Маскве і ў Львоўскім паліграфічным інстытуце.

Ляўрэат шматлікіх беларускіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.

  • «Ладзьдзя роспачы» Ўладзімер Караткевіч
  • трохтомная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  • «Край» Вадзім Грудзько
  • У. Арлоў. «Ад Полацка пачаўся сьвет». Мастацкі рэдактар: Герасімовіч Зміцер. Мінск: Рыф тур, 2005. ISBN 985-6700-38-8
  • «Краіна Беларусь»[1] Аўтар тэксту У. Арлоў, мастак Зм. Герасімовіч — Angloprojekt Corporation Ltd, 2003
  • «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» / тэкст У. Арлова; падбор іл., макет З. Герасімовіча. 2-е выд., дапрац. — Браціслава : Kalligram, spol. sr.o., 2012. — 320 с : іл. — ISBN 978-985-6919-82-7
  • Святая Еўфрасіння, альбо адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Марціновіч; [ілюстрацыі З. Герасімовіча] (2008)
  • Полацк — бацька гарадоў беларускіх / Н. Я. Гальпяровіч, Н. Г. Ваніна; [рэдкалегія: Н. Г. Ваніна (і інш.); фота: З. Э. Герасімовіч (і інш.)] (2010)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць