Чэлсі Лёндан
«Чэ́лсі» (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндану. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2012) і Лігі Эўропы (2013, 2019). Уладальнікам каманды зьяўляецца расейскі бізнэсмэн Раман Абрамовіч.
Чэлсі | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Chelsea Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 10 сакавіка 1905 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Стэмфард Брыдж Умяшчальнасьць: 41 841[1] | |||||
Прэзыдэнт | Тод Болі[d] | |||||
Кіраўнік | Тод Болі[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 6 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы chelseafc.com (анг.) |
Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з 1960-х гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай у 1953 годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе[3]. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе[4]. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у сэзоне 2011—2012 гадоў склала 40 651 чалавек, што зьяўлялася шостым паказчыкам у Прэм’ер-лізе[5].
Гісторыя
рэдагаваць2 чэрвеня 2003 году Кен Бэйтс прадаў «Чэлсі» расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу за амаль 140 млн фунтаў, што стала найбуйнейшым у сьвеце продажам ангельскага футбольнага клюбу[6]. Больш за 100 млн фунтаў стэрлінгаў было выдаткавана на новых гульцоў, але Кляўдыё Раньеры ня здолеў атрымаць якіх-небудзь трафэяў, таму быў заменены на партугальскага трэнэра Жузэ Маўрыньню. Пад кіраўніцтвам Маўрыньню «Чэлсі» стаў пятым ангельскім клюбам з часоў Другой сусьветнай вайны, якія абаранілі свой тытул у сэзоне 2005—2006 гадоў[7]. Затым былі выйграныя Кубак Футбольнай асацыяцыі (2007) і два Кубкі футбольнай лігі (2005 і 2007).
20 верасьня 2007 году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад’езд Маўрыньню, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на сайце клюбу. Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жузэ Маўрыньню разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці». Маўрыньню прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку 2004 году. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадох станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадох атрымаў перамогу ў Кубку ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.
19 студзеня 2008 году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-Лізе, калі на хатняй арэне быў перайграны «Бірмінггэм Сіці» зь лікам 1:0. 24 траўня 2008 году, пасьля двухдзённых перамоваў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з Аўрамам Грантам. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней за год, у верасьні 2007 году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца Жузэ Маўрыньню.
12 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што новым галоўным трэнэрам стаў бразыльскі спэцыяліст Луіс Фэліпэ Скалары[8], які зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай Партугаліі. У поле зроку кіраўніцтва клюбу, акрамя Скалары, знаходзіліся такія вядомыя трэнэры, як то Карлё Анчэлёцьці, Гуўс Гідынк і Лючана Спалецьці. Але не выканаўшы свае задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам клюбу, быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра ўжо ў лютым 2009 году[9]. «Сінія» скаціліся на 4 месца ў турнірнай табліцы ангельскай лігі, згуляўшы дома сухую нічыю з «Гал Сіці».
Да канца сэзону 2008—2009 гадоў клюб часова ўзначальваў Гуўс Гідынк, які адначасова трэнэраваў у зборнай Расеі[10]. У 2009 годзе «Чэлсі» пад кіраўніцтвам Гідынка атрымаў перамогу ў Кубку футбольнай асацыяцыі, аказаўшыся мацней за «Эвэртан» зь лікам 2:1.
Тытулы
рэдагавацьАнгельшчына
рэдагаваць- Чэмпіянат Ангельшчыны: 6
- 1955, 2005, 2006, 2010, 2015, 2017
- Чэмпіянат Ангельшчыны (Другі дывізіён): 2
- 1984, 1989
- Кубак Ангельшчыны: 8
- 1970, 1997, 2000, 2007, 2009, 2010, 2012, 2018
- Кубак футбольнай лігі: 5
- 1965, 1998, 2005, 2007, 2015
- Супэркубак Ангельшчыны: 4
- 1955, 2000, 2005, 2009
Міжнародныя
рэдагаваць- Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 2
- 2012, 2021
- Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА: 2
- 1971, 1998
- Супэркубак УЭФА: 2
- 1998, 2021
Стэмфард Брыдж
рэдагавацьЭмблема
рэдагавацьЗ часу ўзьнікненьня клюбу, «Чэлсі» меў чатыры асноўныя эмблемы, хоць усе зьведалі невялікія зьмены. У 1905 годзе была прынятая першая эмблема з выявай Пэнсіянэраў Чэлсі, эмблема спрыяла прысваеньню клюбу мянушкі «Пэнсіянэры», і застаецца на наступныя паўстагодзьдзя, хоць гэтая эмблема ніколі не зьявілася на форме. У рамках мадэрнізацыі Тэда Дрэйка з 1952 году, ён настойваў на тым каб выдаліць пэнсіянэраў з эмблемы і прыняць новую. У якасьці часавай эмблемы на адзін год было прынята выява зь літарамі FCC. У 1953 годзе эмблема была зьмененая на вэртыкальна стаялага сіняга льва з кіем, гэтая эмблема праіснавала яшчэ 30 гадоў.
Колеры
рэдагавацьФутбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьне ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.
1905—1912
|
2007—2008
|
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць
|
|
|
Гулец году
рэдагавацьСклад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Інфармацыя пра клюб на афіцыйнай старонцы (анг.)
- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/631
- ^ Chelsea centenary crest unveiled. BBC Sport
- ^ All Time League Attendance Records. Афіцыйны сайт ФК «Ньюкасл Юнайтэд»
- ^ Scroll down for more detail. tonykempster.co.uk
- ^ Russian businessman buys Chelsea. BBC Sport
- ^ Terry Eyes Back-to-Back Titles. Sporting Life
- ^ Scolari is new Chlesea manager. Афіцыйны сайт ФК «Чэлсі»
- ^ Chelsea sack Scolari. Афіцыйны сайт ФІФА
- ^ Chelsea confirm Hiddink as coach. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць