[go: nahoru, domu]

Усходнія славяне

група славянскіх народаў

Усхо́днія славя́не — культурна-моўная супольнасьць славянаў, якія размаўляюць на ўсходнеславянскіх мовах. У сваёй пачатковай гісторыі вядомыя пад імем русінаў — асноўнага насельніцтва Русі. Да XVII стагодзьдзя на аснове ўсходнеславянскай супольнасьці сфармаваліся беларускі, расейскі і ўкраінскі народы.

Усходнія славяне
па-расейску: Восточные славяне
па-русінску: Восточны славяне
па-ўкраінску: Східні слов’яни

     Краіны зь пераважна ўсходнеславянскім насельніцтвам (Беларусь, Расея, Украіна)

Агульная колькасьць > 210 млн
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Расея, Украіна (пераважна)
Мовы усходнеславянскія:
беларуская, расейская, русінская, украінская
Рэлігіі праваслаўе (пераважна)
Блізкія этнасы заходнія і паўднёвыя славяне