[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Мэтафара: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Рытарычныя фігуры}}
 
(не паказаныя 2 прамежныя вэрсіі аўтарства 2 удзельнікаў)
Радок 7: Радок 7:


== Віды мэтафараў ==
== Віды мэтафараў ==
* [[Адухаўленьне]].
* [[Адухаўленьне]]
* [[Увасабленьне]].
* [[Увасабленьне]]


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Паэтычны слоўнік}}
* {{Літаратура/Паэтычны слоўнік}}
* {{Літаратура/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}}
* {{Літаратура/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}}

{{Рытарычныя фігуры}}


[[Катэгорыя:Літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Літаратуразнаўства]]

Цяперашняя вэрсія на 13:00, 4 лютага 2020

Мэта́фара (па-старажытнагрэцку: μεταφορά — перанясеньне) — троп, ужываньне слова ці выраза ў пераносным значэньні праз супастаўленьне пэўнай зьявы ці прадмета зь іншай зьявай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласьцівасьцей. Паводле Арыстотэля, мэтафара — гэта «перанясеньне імені ці з роду на від, ці зь віду на род, ці зь віду на від, ці па аналёгіі». Мэтафара блізкая да параўнаньня, аднак адрозьніваецца ад яго тым, што мае толькі адзін член супастаўленьня — тое, з чым супастаўляецца, а тое, што супастаўляецца, не называецца (яно падразумяваецца). Мэтафара звычайна перафразоўваецца ў параўнаньне пры дапамозе словаў нібы, як, быццам і г. д. Мэтафары ўжываюцца ў бытавой мове (ідзе дождж, цяжкі характар, прыйшла зіма, садзіцца сонца), але асноўная сфэра іх выкарыстаньня — мастацкая літаратура, паэзія.

  • Простая мэтафара складаецца з аднаго слова ці выразу (П. Панчанка: «Замоўкнуў жураўліны скрып калысак, І калаўротаў гул чмяліны змоўк»).
  • Разгорнутая мэтафара ахоплівае вялікую частку або ўвесь твор (бітва — жніво («Слова пра паход Ігаравы»), жыцьцё — акіян (паэма А. Куляшова «Цунамі»)).