[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:46, 20 жніўня 2014, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Пісьменнік |Імя = Ёрдан Ёўкаў |Арыгінал імя = Йордан Йовков |Выява = Yovkov...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ёрдан Ёўкаў
Йордан Йовков
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў
Дата нараджэння 9 лістапада 1880(1880-11-09)
Месца нараджэння Жэраўна
Дата смерці 15 кастрычніка 1937(1937-10-15) (56 гадоў)
Месца смерці Плоўдзіў
Пахаванне
Грамадзянства Балгарыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Гады творчасці з 1910
Кірунак рэалізм[d]
Жанр белетрыстыка і драма
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн «За адвагу» ордэн «За ваенныя заслугі»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў (балг.: Йордан Стефанов Йовков, 9 лістапада 1880, Жэраўна15 кастрычніка 1937, Плоўдзіў) — балгарскі пісьменнік-празаік.

Біяграфія

Ёрдан Ёўкаў нарадзіўся ў вёсцы Жэраўна. Скончыў гімназію ў Сафіі (1900). Пасля атрымання дыплома жыл у Дабруджы. Пачаў літаратурную кар'еру вершамі ў духу сімвалізму, першая публікацыя адбылася ў 1902 годзе. У 1904 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Сафійскага ўніверсітэта. Да 1912 годзе працаваў настаўнікам. Удзельнічаў у дзвюх Балканскіх войнах (19121913).

Працаваў рэдактарам у часопісе «Народная армія», дзе апублікаваў першы ваенны нарыс. У 1915 годзе быў мабілізаваны для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне. Пасля вайны пісаў прозу: зборнік «Апавяданні» (19171918), зборнік «Апошняя радасць» (1926), аповесць «Жнец» (1920), раман «Памесце ля мяжы» (1934). Творы Ёўкава былі перакладзены на трыццаць сем моў.

Апошнія гады жыцця цяжка хварэў. Памёр у Плоўдзіве ў 1937 годзе, пахаваны ў Сафіі. Пахаванні суправаджаліся вялікім сходам народа.


Зноскі

Спасылкі