[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Іван Маразовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іван Маразовіч (1895, Барысаў — 1937, м. Яшуны, Польшча, цяпер Яшунай, Літва; Псеўданімы: Янка Маланка, Ляо-Дзе, Пярун і інш.) — беларускі паэт, сатырык, журналіст і мастак.

Скончыў гімназію ў Барысаве. У 1916 годзе мабілізаваны ў расійскую армію. З 1920 года працаваў служачым у мястэчку Яшуны паблізу Вільні. У 1925 года пачаў актыўна выступаць у перыядычным друку Заходняй Беларусі. У 1926—1928 — адказны рэдактар сатырычнага часопіса «Маланка» (Вільня), звязанага з дзейнасцю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Дэбютаваў гумарэскамі ў часопісе «Авадзень», тэксты не выяўлены. Першыя вядомыя публікацыі вершаў, бясспрэчнага аўтарства І. Маразовіча, датаваны 1925 годам. З 1926 года рэгулярна друкуе вершы, жарты, фельетоны, палітычныя частушкі ў часопісе «Маланка» пад рознымі псеўданімамі і крыптанімамі. Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях «Беларуская доля», «Беларуская ніва», «Беларуская крыніца», «Наш голас» і інш. Апошнія літаратурныя публікацыі І. Маразовіча датаваны 1929 годам. Потым адышоў ад літаратурна-мастацкай і грамадскай дзейнасці. Рукапісы твораў захоўваюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.

Літаратура

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня: — Мн.: Логвінаў, 2009. — 396 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-6901-22-8