Італа-турэцкая вайна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
}} |
}} |
||
{{Каланіяльны падзел Афрыкі}} |
{{Каланіяльны падзел Афрыкі}} |
||
{{Італа-турэцкая вайна}} |
|||
'''Італа-турэцкая вайна''', або '''Турэцка-італьянская вайна''' (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — [[вайна]] паміж Каралеўствам Італія і [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]] з [[29 верасня]] [[1911]] г. па [[18 кастрычніка]] [[1912]] г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай [[Лівія|Лівіі]]), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы [[востраў Родас]]). |
'''Італа-турэцкая вайна''', або '''Турэцка-італьянская вайна''' (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — [[вайна]] паміж Каралеўствам Італія і [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]] з [[29 верасня]] [[1911]] г. па [[18 кастрычніка]] [[1912]] г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай [[Лівія|Лівіі]]), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы [[востраў Родас]]). |
||
Версія ад 14:22, 23 кастрычніка 2021
Асноўны канфлікт: Італа-турэцкая вайна | |||
Італьянскія дырыжаблі бамбяць турэцкія пазіцыі на тэрыторыі Лівіі (1911) | |||
Дата | 29 верасня 1911 — 18 кастрычніка 1912 | ||
---|---|---|---|
Месца | Лівія, Эгейскае мора | ||
Прычына | Пашырэнне італьянскай каланіяльнай імперыі | ||
Вынік | Перамога Каралеўства Італіі. Далучэнне Лівіі і Дадэканеса да Італіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Італа-турэцкая вайна, або Турэцка-італьянская вайна (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — вайна паміж Каралеўствам Італія і Асманскай імперыяй з 29 верасня 1911 г. па 18 кастрычніка 1912 г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай Лівіі), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы востраў Родас).
Хоць гэтую вайну нельга параўнаць па маштабах з Першай сусветнай, яна ўсё ж паслужыла своеасаблівым пралогам да яе, бо распаліла нацыяналізм у балканскіх дзяржавах. Вайна прадэманстравала слабасць турэцкай арміі, і, жадаючы выкарыстоўваць цяжкае становішча Асманскай імперыі, члены Балканскага саюза напалі на яе, перш чым скончыліся ваенныя дзеянні супраць Італіі. У Італа-турэцкай вайне былі ўпершыню прыменены новыя дасягненні ваенна-тэхнічнага прагрэсу: радыё, авіяцыя, бронеаўтамабілі.
Прычыны вайны
Італія як новаўтвораная дзяржава шукала новыя рынкі збыту і імкнулася пашырыць свае маленькія каланіяльныя ўладанні. Італьянцы пачалі весці дыпламатычную падрыхтоўку да ўварвання ў Лівію яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, а ваенную з пачатку XX стагоддзя. Італьянскай грамадскай думцы Лівію падавалі як краіну з вялікай колькасцю карысных выкапняў і добрымі прыроднымі ўмовамі, да таго ж яе абаранялі 4000 турэцкіх салдат. Варта адзначыць, што само насельніцтва Лівіі было варожа настроена ў адносінах да турак і дружалюбна да італьянцаў, бо першапачаткова бачыла ў іх вызваліцеляў ад турэцкага прыгнёту. Італьянцы ўяўлялі ўварванне ў Лівію не інакш як «ваенны шпацыр».
У 1900 годзе Італія заручылася згодай Францыі на захоп Трыпалі і Кірэнаікі. Шырокі подкуп французскай прэсы нямала спрыяў забеспячэнню добразычлівай пазіцыі Францыі. У 1909 годзе ў Раканіджы Італія дамаглася таго ж і ад Расіі. Італьянскія палітыкі разлічвалі, што Германія і Аўстра-Венгрыя таксама не будуць процідзейнічаць.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Італа-турэцкая вайна