Аляксандр Сільвестравіч Алумона
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Сільвестравіч Алумона | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Саша Белы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 снежня 1983[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Серпухаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксандр Алумона (18 снежня 1983, Масква, РСФСР) — расійскі футбаліст нігерыйскага паходжання, нападнік клуба «Серпухаў».
Клубная кар’ера
Расія і Венгрыя
Пачаў кар’еру ў Расіі, гуляў за клубы «Чэхаў» і «Серпухаў» з Маскоўскай вобласці, але ў 2003 пераехаў у Венгрыю. За клуб «Вац-Уйбуда» ён, аднак, не згуляў ніводнага матча і на наступны год перайшоў у «Фехервар» (зараз «Відэатон»). Там выступаў паспяхова, забіў 4 мячы ў 44 сустрэчах чэмпіянату Венгрыі, гуляў у Кубку і правёў два матчы ў Кубку УЕФА.
«Нёман»
У сезоне 2007 пераехаў у Беларусь, стаў іграком гродзенскага «Нёмана». За два гады ў гродзенскім клубе забіў 19 мячоў у чэмпіянаце, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба. Акрамя таго, у 6 матчах Кубка Беларусі забіў 4 мячы. Пасля сезону 2008 перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ.
БАТЭ
У барысаўскім клубе Алумона не здолеў замацавацца ў аснове, у асноўным выхадзіў на замену, гуляў таксама ў турніры дублёраў. Тым не менш, прымаў удзел у Лізе Еўропы, 22 кастрычніка 2009 дапамог БАТЭ атрымаць першую перамогу ў групавым раўндзе еўракубкаў, ужо праз некалькі секунд пасля выхаду на замену паразіўшы браму грэчаскага АЕКа. Толькі 1 лістапада 2009, у самым канцы сезона, ён здолеў забіць свой першы мяч у чэмпіянаце за барысаўчан (у браму жодзінскага «Тарпеда»).
Не маючы шанцаў прабіцца ў аснову барысаўскага клуба, 7 ліпеня 2010 перайшоў у салігорскі «Шахцёр».
«Шахцёр»
У новым клубе Алумона адразу стаў асноўным іграком. Ужо 1 жніўня 2010, усяго праз месяц пасля пераходу, аформіў хет-трык у браму свайго былога клуба «Нёмана». Пазней, 21 лістапада 2010, яго гол дапамог «Шахцёру» перамагчы барысаўскі БАТЭ.
Сезон 2011 Алумона правёў у якасці асноўнага нападніка, забіўшы 9 мячоў.
У сезоне 2012, пасля з’яўлення ў салігорскім клубе Дзмітрыя Асіпенкі і Мікалая Януша, перастаў трапляць у асноўны склад, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матчу. У выніку пасля сканчэння кантракта ў ліпені 2012 не стаў яго падаўжаць і пакінуў клуб.
«Гомель»
25 ліпеня 2012 перайшоў у «Гомель», падпісаўшы паўгадовы кантракт. Дэбютаваў за новы клуб 2 жніўня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць англійскага «Ліверпула», правёўшы ўвесь матч у якасці асноўнага нападніка. У клубе, аднак, не здолеў замацавацца і ў лістападзе 2012 пакінуў «Гомель» у статусе свабоднага агента.
«Нафтан»
У сакавіку 2013 падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Дэбютаваў за новы клуб 17 сакавіка 2013 у матчы Суперкубка Беларусі супраць БАТЭ. У складзе «Нафтана» быў асноўным нападнікам, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2013 пакінуў Наваполацк і перайшоў і казахстанскі «Табол»[2].
«Табол»
У складзе «Табола» дэбютаваў 29 чэрвеня 2013 у матчы супраць «Усхода». Спачатку з’яўляўся на полі ў асноўным складзе, але потым страціў месца ў аснове і толькі выхадзіў на замены. Па заканчэнні сезону, у снежні 2013, «Табол» вырашыў не падаўжаць кантракт з нападнікам, і Алумона пакінуў кастанайскі клуб[3].
«Белшына»
У красавіку 2014 падтрымліваў форму ў складзе аматарскага клуба «Крумкачы» з Мінска[4], хоць і не мог дапамагчы гэтаму клубу ў чэмпіянаце Другой лігі, паколькі быў легіянерам.
У маі 2014 стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[5]. Дэбютаваў за бабруйскі клуб 4 мая 2014 у матчы супраць мінскага «Дынама» (1:4). У бабруйскім клубе трывала выступаў у аснове, звычайна гуляў у атацы ў пары з Мануэлем Бледам. 11 чэрвеня 2014 года забіў свой адзіны гол за «Белшыну» — у браму «Гомеля» (1:2).
«Іслач»
26 чэрвеня 2014 вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы кантракт з «Кайсарам»[6]. Але за кызылардзінскі клуб так і не зайграў з-за праблем пры афармленні неабходных дакументаў. У выніку ў жніўні 2014 зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Іслач»[7].
У сезоне 2015 стаў асноўнай ударнай сілай «Іслачы», забіўшы ў чэмпіянаце 20 галоў, чым дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У канцы сезону атрымаў траўму, але паспеў аднавіцца да пачатку чэмпіянату 2016, дзе ў 12 матчах забіў за «Іслач» 5 галоў у Вышэйшай лізе.
Пасля зыходу з каманду апынуўся ў ліку абвінавачаных у арганізацыі дагаварных матчаў. У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[8].
Вяртанне ў Расію
28 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з «Тамбовам», які стаў дэбютантам Футбольнай нацыянальнай лігі[9]. У жніўні 2017 года перайшоў у бранскае «Дынама», якое пакінуў па заканчэнні сезону 2017/18, пасля чаго далучыўся да «Серпухава»
Дасягненні
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Венгрыі: 2006
- Уладальнік Кубак Венгрыі: 2006
- Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
- Уладальнік Суперкубак Беларусі: 2010
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
- (на 25 чэрвеня 2013)
Клуб | Сезон | Ліга | |||
---|---|---|---|---|---|
Матчы | Галы | Перадачы | |||
Венгрыя | |||||
Фехервар | 2004/2005 | Дывізіён I | 8 | 1 | |
2005/2006 | Дывізіён I | 23 | 2 | ||
2006/2007 | Дывізіён I | 13 | 1 | ||
Беларусь | |||||
Нёман | 2007 | Вышэйшая ліга | 24 | 9 | 0 |
2008 | Вышэйшая ліга | 21 | 10 | 1 | |
БАТЭ | 2009 | Вышэйшая ліга | 11 | 1 | 0 |
Турнір дублёраў | 4 | 5 | |||
2010 | Вышэйшая ліга | 11 | 1 | 2 | |
Турнір дублёраў | 4 | 8 | |||
Шахцёр | Вышэйшая ліга | 15 | 8 | 0 | |
2011 | Вышэйшая ліга | 30 | 9 | 5 | |
Турнір дублёраў | 1 | 0 | |||
2012 | Вышэйшая ліга | 11 | 1 | 1 | |
Турнір дублёраў | 5 | ||||
Гомель | Вышэйшая ліга | 12 | 1 | 2 | |
Нафтан | 2013 | Вышэйшая ліга | 12 | 2 | 1 |
Сума | Фехервар | Дывізіён I Венгрыі | 44 | 4 | |
Нёман | Вышэйшая ліга | 45 | 19 | 1 | |
БАТЭ | Вышэйшая ліга | 22 | 2 | 2 | |
Дубль | 8 | 13 | |||
Шахцёр | Вышэйшая ліга | 56 | 18 | 6 | |
Дубль | 5 | ||||
Гомель | Вышэйшая ліга | 12 | 1 | 2 | |
Нафтан | Вышэйшая ліга | 12 | 2 | 1 |
Зноскі
- ↑ Aleksandr Alumona // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Алумона уехал в Казахстан, в «Тобол»
- ↑ Футбол. Александр Алумона покинул «Тобол»
- ↑ Александр Алумона помог «Крумкачам» обыграть минское «Торпедо»
- ↑ Александр Алумона заявлен за «Белшину»
- ↑ Алумона подписал контракт с «Кайсаром»
- ↑ Алумона подписал контракт с «Ислочью»
- ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Александр Алумона расторг контракт с «Ислочью»
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Дынама Бранск
- Ігракі ФК Тамбоў
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Табол Кастанай
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Фехервар
- Ігракі ФК Вац