Данута Валенса
Данута Валенса | |
---|---|
Danuta Wałęsa | |
Імя пры нараджэнні | Mirosława Danuta Gołoś |
Род дзейнасці | палітык, аўтар |
Дата нараджэння | 25 лютага 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Лех Валенса |
Дзеці |
Багдан (нар. 1970), Славамір (нар. 1972), Пшэмыслаў (1974 — 2017), Яраслаў (нар. 1976), Магдалена (нар. 1979) Ганна (нар. 1980) Марыя Вікторыя (нар. 1982) Брыгіда (нар. 1985) |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міраслава Данута Валенса (польск.: Mirosława Danuta Wałęsa, народж. Голось (польск.: Gołoś); нар. 25 лютага 1949, с. Крыпы, Вэнгроўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — жонка 6-га Прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу ў Венгрувэ. Працавала ў бацькоўскай гаспадарцы на вёсцы. У 1968 пераехала да сваякоў у Гданьск. Уладкавалася на працу ў кветкавы магазін.
Пазнаёмілася з электрыкам Лехам Валенсай, будучым палітычным дзеячам, кіраўніком незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» і Прэзідэнтам Польшчы (1990—1995). 8 лістапада 1969 года выйшла за яго замуж.
У сям’і Леха і Дануты Валенс нарадзілася восем дзяцей.
Ад імя мужа 10 снежня 1983 года ў Осла атрымала Нобелеўскую прэмію міру.
Будучы першай дамай Польшчы, узначальвала шэраг грамадска-культурных таварыстваў і арганізацый, у тым ліку была ганаровым прэзідэнтам Гданьскага фонду па культурным развіцці. У якасці ганаровага члена прымала ўдзел і курыравала правядзенне розных конкурсаў і работу грамадскіх арганізацый.
У 2011 годзе 300-тысячным накладам была надрукаваная аўтабіяграфія Дануты Валенсы «Мары і таямніцы», якая карысталася вялікім поспехам у чытачоў. У наступным годзе за кнігу яна была ўзнагароджана прэміяй Супергарантыя культурнай падзеі года, заснаванай рэдакцыяй TVP Kultura Польскага тэлебачання.
У 2012 Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, за выдатныя заслугі ў справе дэмакратычных пераменаў у краіне, дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, узнагародзіў Дануту Валенсу Камандорскім крыжам з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы[1].
У 2013 годзе выйшаў фільм «Валенса. Чалавек з надзеі» рэжысёра Анджэя Вайды, дзе распавядаецца пра палітычную кар’еру і асабістае жыццё Леха Валенсы. Ролю Дануты выканала Агнешка Грахоўская.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Президент наградил женщину за достижения в развитии демократии Архівавана 6 верасня 2012 года. (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Danuta Walesa-laureatka nagrody radia Архивная копия ад 27 сакавіка 2019 на Wayback Machine (польск.)
- Нобелеўская прэмія для Валенсы (польск.)