Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Кажаны (Microchiroptera) — падатрад рукакрылых, які аб’ядноўвае большую частку відаў гэтага атрада. Адрозніваюць 20 сямействаў, больш за 800 відаў.
Апісанне
Даўжыня цела да 14 см. Пярэднія канечнасці ў выглядзе скурыстых крылаў. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.
Ляту́чы мы́шы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 445. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Биологический энциклопедический словарь. / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. (руск.)