[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Канвертар (металургія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:28, 3 мая 2024, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (→‎Гл. таксама)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Канструкцыя і праца бесемераўскага канвертара

Канве́ртар (англ.: converter ад лац. converto паварочваю, пераўтвараю) — металургічны агрэгат (від печы) для выплаўкі сталі з вадкага чыгуну, а таксама для атрымання чарнавой медзі і файнштэйну (прадукту для вырабу нікелю) шляхам прадзімання паветра праз расплаў.

Ёмістасць канвертараў у пачатку 1970-х гг. дасягала 130 т, будаваліся 300-тонавыя канвертары. Сталеплавільны цэх з трох 250-тонавых канвертараў можа выплавіць да 4 млн т сталі за год.