[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Конрад III Гогенштаўфен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: eu:Konrado III.a Alemaniakoa
Радок 97: Радок 97:
[[es:Conrado III]]
[[es:Conrado III]]
[[et:Konrad III (Saksa kuningas)]]
[[et:Konrad III (Saksa kuningas)]]
[[eu:Konrado III.a Alemaniakoa]]
[[fa:کنراد سوم]]
[[fa:کنراد سوم]]
[[fi:Konrad III]]
[[fi:Konrad III]]

Версія ад 02:24, 31 снежня 2012

Конрад III
ням.: Konrad der Dritte
18-ы кароль Германіі
7 сакавіка 1138 — 15 лютага 1152
Каранацыя 13 сакавіка 1138, Ахен, Германія
Папярэднік Лотар II
Пераемнік Фрыдрых I Барбароса
герцаг Франконіі
1115 — 7 сакавіка 1138

Нараджэнне 1093(1093)
Бамберг, Германія
Смерць 15 лютага 1152(1152-02-15)
Бамберг, Германія
Месца пахавання
Род Гогенштаўфены
Бацька Фрыдрых I фон Штаўфен
Маці Агнэса Франконская
Жонка 1-я: Гертруда фон Ротэнбург
2-я: Гертруда фон Зульцбах
Дзеці Ад 1-га шлюбу:
дочкі: Агнэса, Берта
Ад 2-га шлюбу:
сыны: Генрых, Фрыдрых IV
Веравызнанне Хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конрад III Гогенштаўфен (109315 лютага 1152) - першы кароль Германіі з дынастыі Гогенштаўфенаў. Сын Фрэдэрыка I. Разам з Людовікам Маладым прымаў удзел у крыжовым паходзе, які пацярпеў няўдачу.

Кароль Германіі

У 1115 Конрад быў назначаны герцагам Франконіі яго дзядзькам імператарам Генрыхам V, годам пазней ён стаў рэгентам Германіі, разам са сваім старэйшым братам, Фрэдэрыкам ІІ Швабскім. Пасля смерці Генрыха (1125), Конрад няўдала падтрымаў Фрэдэрыка як караля Германіі. Фрэдэрык быў змешчаны, а Конрад пазбаўлены Франконіі і Каралеўства Бургундыі. З падтрымкай імперскіх гарадоў Швабіі і Герцагства Аўстрыі, Конрад быў абраны антыкаралём у снежні 1127.

Конрад хутка перасёк Альпы, каб быць каранаваным каралём Італіі. За наступныя два года, ён не здолеў дасягаць якіх-небудзь палітычных поспехаў і ў 1130 вярнуўся ў Германію, застаючыся ў апазіцыі да імператара, якім у той час быў Лотар ІІ. У 1135 прысягае Лотару, за што атрымаў права на валоданне і кіраванне сваіх старых зямель.

Пасля смерці Лотара (снежань 1137), Конрад быў каранаваны ў Ахене, шасцю днямі пазней быў пацверджаны ў Бамбергу некалькімі прынцамі паўднёвай Германіі. Супраць гэтага выступіў Генрых Ганарлівы (зяць і спадчыннік Лотара), ён адмаўляўся прызнаваць новага караля. З-за што Конрад пазбавіў яго ўсіх тэрытарыяльных валоданняў. Грамадзянская вайна, якая неўзабаве ўспыхнула, разглядаецца пачаткам дужання паміж Guelphs і Ghibellines. Пасля смерці Генрыха (кастрычнік 1139), вайна была працягнута яго сынам Генрыхам Львом, якога падтрымала Саксонія і яго дзядзька Велф VI. Конрад, пасля доўгай аблогі, перамог апошніх ў Вейнзбергу ў снежні 1140, і ў маі 1142, мірнае пагадненне было дасягнута ў Франкфурце. У 1146 годзе Конраду III атрымалася вярнуць герцагства Багемію выгнанаму адтуль Уладзіславу II, які прызнаў нямецкае вяршэнства, але спроба Конрада III зрабіць тое ж у Польшчы ў карысць свайго зяця Уладзіслава II Выгнанніка не атрымалася.

Крыжовы паход

Пячатка Конрада III (1138)

У 1146 Конрад разам з французскім каралём Людовікам Маладым далучаецца да крыжовага пахода. Яго войска 20,000 людзей пайшло праз Венгрыю, і дасягнула Канстанцінопаля ў снежні 1146. Пераправіўшыся ў Малую Азію, пацярпеў паражэнне ад сельджукоў. Конрад і некаторыя рыцары ўцяклі, але большасць салдатаў было забіта або захоплена. Захаванныя 2,000 людзей нямецкага войска дабраліся да Нікеі, дзе шматлікія з выжыўшых, спрабавалі вярнуцца дадому. Ад бязвыхаднасці Конрад злучаецца з французскім войскам. У Эфесе Конрад сур'ёзна захварэў, адправіўся дзеля аздараўлення ў Канстанцінопаль, дзе візантыйскі імператар Мануіл I Камнін выступіў як яго асабісты лекар. Пасля, Конрад прыплыў да Акры, і адтуль дасягнуў Іерусаліма. Пасля няўдалай аблогі Дамаска, вярнуўся Германію. Конрад ніколі не быў каранаваны імператарам. На яго пахаранах прысутнічалі толькі яго пляменнік Фрэдэрык Барбароса і Бамбергскі біскуп.

Гл. таксама

Крыніца

  • Baldwin, M. W. A History of the Crusades: the first hundred years, 1969.

Шаблон:БлокПА