[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Лаэтолі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

2°56′46″ пд. ш. 35°21′09″ у. д.HGЯO

Раскоп у Лаэтолі, фота 2006 года

Лаэтолі (Laetoli), таксама Леталіл — мясцовасць у Танзаніі, за 20 км ад вулкана Садзіман, дзе ў 1978 годзе былі выяўленыя адбіткі ног прамаходзячых гамінідаў, якія жылі каля 3,6 млн гадоў таму. У параўнанні з іншымі месцамі палеанталагічных раскопак у Афрыцы, Лаэтолі унікальна тым, што на яго тэрыторыі не выяўлена ні слядоў паводак, ні слядоў шчыльных экватарыяльных лясоў — клімат, ландшафт і экасістэма Лаэтолі застаюцца нязменнымі на працягу некалькіх мільёнаў гадоў. Каля 3,6 млн гадоў таму вывяржэнні Садзімана засыпалі зямлю тонкім пластом попелу. Попел, ператварыўшыся пад дажджом у цвёрды туф, захаваў адбіткі ног гамінідаў, вядомыя як «адбіткі Лаэтолі» або «сляды Лаэтолі» (англ.: Laetoli footprintsLaetoli footprints), і іншых прадстаўнікоў фауны позняга плейстацэну.

Першыя раскопкі Лаэтоли у пошуках продкаў чалавека правялі Луіс Лікі ў 1935 і Людвіг Коль-Ларсен ў 1938-1939 гадах. Сярод знойдзеных імі рэшткаў былі зубы аўстралапітэкаў, але ні Лікі, ні Коль-Ларсен не змаглі правільна вызначыць знаходку. «Зубы малпаў», сабраныя Лікі, былі ідэнтыфікаваныя як рэшткі гамінідаў толькі ў 1979 годзе. У 1974 па заданні Мэры Лікі Лаэтолі раскапаў Камоя Кімеў, у 1975-1981 гадах у Лаэтолі працавала сама Мэры Лікі. Кімеу і Лікі сабралі пераканаўчую калекцыю астанкаў аўстралапітэкаў.

Злепак слядоў, знойдзеных Мэры Лікі

У 1976 годзе Эндру Хіл упершыню выявіў адбіткі жывёл у тонкім пласце вулканічнага туфу (дакладней, цэлага набора слаёў попелу таўшчынёй каля 20 см, сфармаванага шэрагам блізкіх па часу вывяржэнняў). Лікі зацікавілася знаходкай і накіравала сваю групу на пошукі аналагічных слядоў. У 1978 годзе Пол Абел знайшоў так званыя «адбіткі Лаэтолі» — сляды прамаходзячых гамінідаў. Находка з'яўлялася ланцужком адбіткаў ног двух шэдшых разам істот — усяго каля 70 адбіткаў на дарожцы даўжынёй 27 метраў[1]. Больш буйная істота (G2 на схеме Лікі), верагодна, была самцом, іншая (G2) — самкай. Побач праходзілі ланцужкі слядоў мелкіх капытных («гіпарыён» на схеме Лікі). Лікі першапачаткова не надавала вялікага значэння знаходцы:

Яна не была здзіўлена ў такой сткпені як іншыя, таму што [тады] мы не ведалі, што мы знайшлі

Лікі ідэнтыфікавала істот з Лаэтолі з жыўшымі 3,6 млн гадоў таму Australopithecus afarensis, косткі якіх былі знойдзены па суседству з дарожкай слядоў[1]. Сувязь адбіткаў і астанкаў з Лаэтолі не з'яўляецца адназначна даказанай, так як у рэштках з Лаэтолі адсутнічаюць косткі стоп, якія можна было б супаставіць з адбіткамі (такое супастаўленне, са станоўчым вынікам, было выканана для костак больш позняга Homo habilis)[3].

Адбіткі, знойдзеныя групай Лікі, выклікалі буру ў навуковым свеце, так як, у адрозненне ад выкапнёвых костак, далі магчымасць вывучыць механізм хады і будову мяккіх тканін ступні старажытных гамінідаў[4]. Істоты, якія пакінулі сляды ў Лаэтолі, былі адносна нізкарослымі або каротканогімі[1]. У адрозненне ад сучасных чалавекападобных малпаў, у істотаў з Лаэтолі вялікі палец быў прыжаты да ступні. У адрозненне ад чалавека, пры хадзе яны абапіраліся не на пярэднія аддзелы ступні, а на пяткі[1]. Дакладнае ўяўленне аб хадзе істот з Лаэтолі і яго месцы ў эвалюцыі хады ад малпы да чалавека застаецца прадметам навуковых спрэчак па гэты дзень[5].

У 1979 годзе група Лікі завяршыла працы ў Лаэтолі і закансервавала раскоп. Са слоў Лікі, па-над «адбіткаў Лаэтолі» былі насыпаны два пласты рачнога пяску, падзеленыя ахоўнай плёнкай, і пласт камянёў для абароны «ад жывёл і масаеў»[6]. Гіпсавы злепак адбіткаў быў перададзены Нацыянальнаму музею Танзаніі ў Алдувае[4]. Неўзабаве на месцы раскопу выраслі маладыя акацыі, і ўзнікла пагроза таго, што карані дрэў разбураць унікальны помнік[4]. Раскопкі 1992 года пацвердзілі гэтыя асцярогі: там, дзе карані ўжо дасягнулі пласта туфу, ён ужо быў разбураны[4]. Фізічны перанос дарожкі на музейнае захоўванне быў бы вельмі дарагім і супярэчыў бы навуковай этыцы, таму для захавання дарожкі было вырашана абмежавацца перыядычным высяканнем дрэў[4].

Раскопкі Лаэтолі працягваюцца па гэты дзень. Акрамя пошуку чалавекападобных істотаў, даследчыкі назапасілі цэлы масіў звестак пра выкапнёвай фауне гэтых месцаў. У Лаэтолі выяўленыя і даследаваны рэшткі і сляды дзінатэрыяў, махайродаў, антылоп, дзікоў і жырафаў. У пластах туфу пахавана мноства выкапняў птушыных яек (вымерлыя і сучасныя віды страусаў, цацарак, фазанаў, турачэй і дробных птушак[7]).

У 2011 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам прафесара А. Н. Зайцава (Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт) было паказана, што вулкан Садзіман не з'яўляецца крыніцай вулканічнага попелу Лаэтолі. Гэты вывад зроблены на падставе адсутнасці ў іх мінерала меліліту, а таксама адрозненняў у хімічным складзе нефеліну і піраксенаў[8].

У 2016 годзе ў выкапнёвай яечнай шкарлупіне страусавых (Struthionidae) з месцазнаходжання Лаэтолі узростам 3,8 млн. гадоў знойдзены самы старажытны вядомы бялок[9][10].

Зноскі

  1. а б в г The footprints of our predecessors (англ.). Smithsonian Institution (2010). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 мая 2011.
  2. Holloway, M.. Mary Leakey: Unearting History. Scientific American (1994). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 17 лютага 2018.
  3. Wong, K.. Footprints to Fill. Scientific American (2005, August). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 мая 2011.
  4. а б в г д Andrews, N., Dumas, M.. The Footprints at Laetoli. Getty Institute (1995). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 мая 2011.
  5. Raichlen, D.A.; et al. (2010). "Footprints Preserve Earliest Direct Evidence of Human-Like Bipedal Biomechanics". PLoS ONE. 5 (3): e9769. PMC 2842428. PMID 20339543.
  6. У арыгінале: «When I left, I covered them over with a mound of river sand and then some plastic sheeting and then more sand and a lot of boulders on top to keep the animals off and the Maasai off.» — цит. по Holloway, M.. Mary Leakey: Unearthing History. Scientific American, October 1994 (Oct. 1994). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 мая 2011.
  7. Harrison, T.. Fossil bird eggs from the Pliocene of Laetoli, Tanzania (2005). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 мая 2011.
  8. Zaitsev AN, Wenzel T, Spratt J, Williams TC, Strekopytov S, Sharygin VV, Petrov SV, Golovina TA, Zaitseva EO, Markl G. Was Sadiman volcano a source for the Laetoli Footprint Tuff? Journal of Human Evolution 2011 Apr 4. https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/21470659
  9. Protein sequences bound to mineral surfaces persist into deep time, 2016.
  10. Proteins from «deep time» found in ostrich eggshell, 2016.

Спасылкі