[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Ніша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Ніша

Ніша (фр.: niche, італ.: Nicchia) — архітэктурны элемент, дэкаратыўнае паглыбленне ў сцяне, якое выкарыстоўваецца для ўстаноўкі статуй, ваз, купелі ці іншых прадметаў. Скляпенні нішаў паўкруглай формы часта ўпрыгожаны ракавінкападобным гофрам.

Нішы знайшлі шырокае ўжыванне ў культавых збудаваннях розных рэлігій. Яны выкарыстоўваліся яшчэ старажытнарымскімі архітэктарамі ва ўнутраных памяшканнях і на вонкавых сценах збудаванняў (напрыклад, Храм Дыяны ў Німе, II стагоддзе н.э.). Існуе мноства прыкладаў выкарыстання дэкаратыўных паглыбленняў у гатычнай архітэктуры (Ам’енскі сабор, кафедральны сабор ва Уэлсе і інш.). Нішы выкарыстоўваліся і пазней архітэктарамі эпохі італьянскага Адраджэння і ў еўрапейскай архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.

Гл. таксама