Якапа Амігоні
Якапа Амігоні | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр |
Дата нараджэння | 1682[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1752[4][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Antonia Marchesini[d] |
Дзеці | Caterina Amigoni Castellini[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якапа Амігоні (іт. Jacopo Amigoni; каля 1675—1752) — італьянскі гістарычны і партрэтны жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Якапа Амігоні нарадзіўся ў 1675 годзе ў Венецыі. Свае першыя карціны напісаў у родным горадзе, але потым шмат падарожнічаў па Еўропе, дзе яго партрэты карысталіся вялікім попытам. Некаторы час працаваў у Францыі, а потым на службе курфюрста баварскага Максіміліяна II. У 1729 годзе Якапа Амігоні перабраўся ў Лондан.
Пачынаючы з 1747 года і да самай смерці жыў і працаваў у Мадрыдзе, дзе ён, па замове іспанскага караля Фердынанда VI, напісаў для араторыі Сан-Сальвадора «Святое сямейства», а ў Аранжуэце плафонную карціну.
Якапа Амігоні памёр у 1752 годзе ў званні прыдворнага жывапісца іспанскіх манархаў. Сярод яго вучняў былі П'етра Антоніа Навелі, Антоніа Дзукі і іншыя.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Яго творы захаваліся ў замку Шлайсхайм каля Мюнхена, у карцінных галерэях і цэрквах баварскай сталіцы, а таксама ў розных музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце. Частка з іх была страчана падчас Другой сусветнай вайны.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ BeWeB Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Amigoni, Jakob // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 31.
- ↑ Jacopo Amigoni // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacopo Amigoni // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.