[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Nirvana: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 13: Радок 13:
* [[Nevermind]] (1991)
* [[Nevermind]] (1991)
* [[In Utero]] (1993)
* [[In Utero]] (1993)
==Спасылкі==
{{вонкавыя спасылкі}}
[[Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards]]

Версія ад 10:26, 24 лістапада 2019

Nirvana
Нірвана
Выява лагатыпа
Крыст Наваселіч (злева) і Курт Кабейн (справа) на MTV Video Music Awards у 1992 годзе
Крыст Наваселіч (злева) і Курт Кабейн (справа) на MTV Video Music Awards у 1992 годзе
Асноўная інфармацыя
Жанр Гранж
Альтэрнатыўны рок
Гады 1987–1994
Краіна  ЗША
Горад Абердзін
Адкуль Абердзін[d]
Мова песень англійская
Лэйблы Sub Pop
DGC
Склад Курт Кабейн
Крыст Наваселіч
Дэйв Гроўл
Іншыя
праекты
Foo Fighters
Sweet 75
nirvana.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nirvana (МФА: [nɪɹˈvɑnə]) — амерыканскі рок-гурт, створаны вакалістам і гітарыстам Куртам Кабейнам і басістам Крыстам Наваселічам у Абердзіне, штат Вашынгтон, у 1987 годзе. У складзе калектыву змянілася некалькі барабаншчыкаў; больш за ўсіх з гуртом граў ударнік Дэйв Гроўл, які далучыўся да Кабейна і Наваселіча ў 1990 годзе.

В 1989 годзе Nirvana стала часткай сіэтлаўскай музычнай сцэны, выпусціўшы на інды-лэйбле Sub Pop дэбютны альбом Bleach. Пасля падпісання кантракту з буйным лэйблам DGC Records Nirvana набыла нечаканы поспех з песняй «Smells Like Teen Spirit» з свайго другога альбому Nevermind, выпушчанага ў 1991 годзе. Пасля гэтага Nirvana увайшла ў музычны мэйнстрым, папулярызаваўшы паджанр альтэрнатыўнага рока, названы гранжам. Курт Кабейн зрабіўся ў вачах СМІ не проста музыкантам, а «голасам пакалення», а Nirvana зрабілася флагманам «пакалення Х». У 1993 годзе выйшаў трэці і апошні студыйны альбом гурта, In Utero, кампазіцыі з якога ў музычны плане моцна адрозніваліся ад папярэдніх работ калектыву.

Нядоўгая, але яркая гісторыя групы перапынілася ў сувязі са смерцю Курта Кабейна 5 красавіка 1994 г, але ў наступныя гады вядомасць каманды толькі расла. У 2002 годзе незавершаны дэмазапіс песні «You Know You’re Right», над якой гурт працаваў незадоўга да смерці Кабейна, заняў першыя радкі сусветных хіт-парадаў. З часу выхаду дэбютнага альбому запісы Nirvana былі прададзеныя ў колькасці больш за 25 мільёнаў асобнікаў у ЗША і больш за 50 мільёнаў па ўсім свеце.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Спасылкі