Глазга
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Глазга)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Глазга (англ.: Glasgow, шатл. гэл.: Glasch) ― самы буйны горад Шатландыі, трэці па колькасці насельніцтва горад Вялікабрытаніі, пасля Лондана і Бірмінгема. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Глазга. Месціцца ў заходня-цэнтральнай частцы Шатландыі на рацэ Клайд, за 32 км ад яе вусця. Заснаваны ў сярэдзіне VI стагоддзя і ў Сярэднявеччы лічыўся адным з важных рэлігійных і адукацыйных цэнтраў Шатландыі. Вытворчая рэвалюцыя XVIII стагоддзя пераўтварыла яго ў адзін з буйных прамысловых цэнтраў у Вялікабрытаніі (асабліва ў сферы суднабудавання). Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр.