[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Клінцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Клінцы
руск.: Клинцы
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1707
Плошча
  • 64 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
  • 63 059 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
483 36
Паштовыя індэксы
243140–243146
Аўтамабільны код
32
Афіцыйны сайт
klinci.ru (руск.)
Клінцы на карце Расіі ±
Клінцы (Расія)
Клінцы
Клінцы (Бранская вобласць)
Клінцы

Клінцы́ (руск.: Клинцы) — горад (з 1729 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 66,1 тыс. чалавек (2005), другі па велічыні ў вобласці пасля Бранска.

Размешчаны на рацэ Ту́расна (басейн Дняпра), за 170 км ад Бранска на трасе Гомель — Бранск.

Аўтакранавы завод, фабрыка па апрацоўцы дыяментаў, аўтарамонтны завод, швейная фабрыка, трыкатажная фабрыка, камбінат будаўнічых матэрыялаў, завод тэлефоннай апаратуры.

Паселішча на месцы Клінцоў заснавана ў 1703 годзе беглым селянінам-стараабраднікам Васілём Апанасавічам Клінцовым. У 1708—1709 гадах мясцовыя стараверы аказалі значную дапамогу расійскім войскам у ходзе Паўночнай вайны (1700—1721), за што ў 1715 годзе цар Пётр I спецыяльным указам замацаваў за імі гэтую зямлю, а паселішча атрымала статус слабады пад назвай Клінцы. У 1720 годзе І. Г. Сабальшчыкаў заснаваў тут першую буйную гарбарную вытворчасць. Значны прыток насельніцтва адбыўся пасля разгрома цэнтра стараверства ў Ветцы ў 1735—1736 гадах і асабліва ў 1763—1764 гадах. Пасад Суражскага павета Ноўгарад-Северскага намесніцтва (1782—1796), Маларасійскай губерні (1796—1802), Чарнігаўскай губерні (1802—1919). З апошняй чвэрці XVIII стагоддзя да пачатку 1810-х гадоў цэнтр выдання старадрукаваных кніг «новым цісненнем»: у 1785 годзе адкрыта друкарня Жалезнікавых, Рукавішнікава (да канца 1780-х гадоў), у 1786 годзе — Карташова. У пачатку ХІХ стагоддзя ўзнікла буйная тэкстыльная вытворчасць. У 1870—1890-х гадах Клінцы перажывалі эканамічны заняпад.

У красавіку 1918 года заняты аўстра-германскімі войскамі, у снежні 1918 года вызвалены Багунскім палком Чырвонай Арміі пад камандаваннем М. А. Шчорса. Павятовы цэнтр Гомельскай губерні (1921—1926), Бранскай губерні (1926—1929).

Горад з 1925 года. Акруговы цэнтр (1929—1930) Заходняй вобласці. З 1929 года раённы цэнтр Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944), Бранскай вобласці (з 1944).

У час Вялікай Айчыннай вайны 20 жніўня 1941 года акупіраваны германскімі войскамі, практычна разбураны. Вызвалены савецкім войскам 25 верасня 1943 года падчас Бранскай наступальнай аперацыі.

У 1986 годзе горад і яго наваколлі пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі. З 2005 года ўтварае гарадскую акругу. У 2015 годзе Пастановай Урада РФ горад аднесены да зоны пражывання з правам на адсяленне.

Год Колькасць
1866 7 000
1897 11 900 [2]
1920 14 100
1926 22 300 [2]
1931 27 000 [2]
1939 40 483 [3]
1950 34 200
1959 42 033 [4]
1960 43 800
1967 52 000 [2]
1970 58 062 [5]
Год Колькасць
1973 61 000 [2]
1976 64 000 [2]
1979 67 123 [6]
1982 69 000 [7]
1986 72 000 [2]
1987 72 000 [8]
1989 71 161 [9]
1992 71 400 [2]
1996 70 100 [2]
1998 69 300 [2]
2000 68 000 [2]
Год Колькасць
2001 67 100 [2]
2002 67 325 [10]
2003 67 300 [2]
2005 66 100 [2]
2006 65 700 [2]
2007 65 100 [11]
2008 64 600 [2]
2009 64 236 [12]
2010 62 510 [13]
2011 62 500 [2]
2012 61 556 [14]
Год Колькасць
2013 61 515 [15]
2014 61 919 [16]
2015 61 517 [17]
2016 61 916 [18]
2017 62 832 [19]
2018 62 936 [20]
2019 63 050 [21]
2020 62 992 [22]
2021 63 059 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.MojGorod.ru/brjansk_obl/klincy/index.html
  3. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  4. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  5. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  6. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  7. Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
  8. http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
  9. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  10. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  11. http://www.gks.ru/bgd/regl/b07_14t/IssWWW.exe/Stg/z/02.htm
  12. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  13. http://bryansk.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/bryansk/resources/0f50b5804e367fe2afe7afba5f1db840/01-10.xls
  14. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  15. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  16. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  17. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  18. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  19. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  20. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  21. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  22. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar