Людміла Барысаўна Яфімава
Людміла Барысаўна Яфімава | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2018 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Узнагароды |
Людміла Барысаўна Яфімава (19 сакавіка 1937, Горлаўка, Данецкая вобласць, УССР — 3 студзеня 2018, Мінск, Беларусь) — беларускі харавы дырыжор. Народны артыст Беларусі (2000). Жонка дырыжора Юрыя Міхайлавіча Яфімава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю (цяпер Санкт-Пецярбургская кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава). Прадстаўнік Ленінградскай школы харавога дырыжыравання. Падчас вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Міхайлавічам Яфімавым. Пасля заканчэння кансерваторыі ёй прапаноўвалі ўзначаліць ленінградскую капэлу. З 1967 годзе працавала ў Мінскім музычным вучылішчы імя Міхаіла Глінкі, дзе заснавала канцэртны хор. З 1987 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р. Шырмы. Прыйшла на працу ў капэлу ў час крызісу і змагла паспяхова пераадолець яго. Працягвала і развівала традыцыі заснавальніка капэлы, вялікую ўвагу надавала прапагандзе беларускай народнай песні. Выканаўчай манеры Яфімавай былі ўласцівы глыбокае пранікненне ў змест твору, апора на класічны вакал. Пад кіраўніцтвам Яфімавай капэла выступіла на 26-м міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку (Беларусь).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Горліўцы
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Харавыя дырыжоры Беларусі