З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мангусты |
Herpestes javanicus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Herpestes Illiger, 1811
|
Сінонімы |
---|
- Calogale Gray, 1865
- Calictis Gray, 1865
- Herpertes Illiger, 1811
- Ichneumon Frisch, 1775
- Mangusta Horsfield, 1822
- Mesobema Hodgson, 1841
- Onychogale Gray, 1865
- Taeniogale Gray, 1865
- Urva Hodgson, 1837
- Xenogale Allen, 1919
|
|
Мангусты (Herpestes) — род млекакормячых з сямейства мангуставых (Herpestidae). 14 відаў. Пашыраны ў Паўночна-Заходняй Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўднёвай Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх астравах і Фіджы. Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду мангуст егіпецкі — іхнеўмон.
Даўжыня цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, хмыза вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў. часам са светлымі плямамі. Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т.л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы імгненнай рэакцыі. Нараджаюць 2-4 дзіцяняці. Лёгка прыручаюцца.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 75. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).