Глюксбургі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Род Глюксбургаў)
Глюксбургі (ням.: Glücksburg, дацк.: Lyksborg, грэч. Γκλύξμπουργκ) — дынастыя манархаў у некалькіх еўрапейскіх дзяржавах. Галіна Ольдэнбургскай дынастыі.
Поўная назва — Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбург (ням.: Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, дацк.: Slesvig-Holsten-Sønderborg-Lyksborg).
Манархі
[правіць | правіць зыходнік]Герцагі Глюксбургскія (з 1825 года)
[правіць | правіць зыходнік]- Вільгельм (1785—1831), герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі (1825—1831; раней — герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Бекскі)
- Карл (1813—1878), старэйшы сын герцага Вільгельма, герцаг Глюксбургскі (1831—1878)
- Фрыдрых (1814—1885), другі сын герцага Вільгельма, тытулярны герцаг Глюксбургскі (1878—1885)
- Фрыдрых Фердынанд (1855—1934), сын герцага Фрыдрыха, тытулярны герцаг Глюксбургскі (1885—1934), тытулярны герцаг Шлезвіг — Гальштэйнскі (1931—1934)
- Вільгельм Фрыдрых (1891—1965), сын герцага Фрыдрыха Фердынанда, тытулярны герцаг Шлезвіг-Гольштэйнскі і Глюксбургскі (1934—1965)
- Петэр (1922—1980), сын герцага Вільгельма Фрыдрыха, тытулярны герцаг Шлезвіг-Гальштэйнскі і Глюксбургскі (1965—1980)
- Крыстаф (нар. 1949), сын герцага Петэра, тытулярны герцаг Шлезвіг-Гальштэйнскі і Глюксбургскі (з 1980 года)
- Георг I (1845—1913), другі сын Крысціяна IX Дацкага (гл. ніжэй), кароль Грэцыі (1863—1913)
- Канстанцін I (1868—1923), сын Георга I, кароль Грэцыі (1913—1917 і 1920—1922)
- Аляксандр I (1893—1920), другі сын Канстанціна I, кароль Грэцыі (1917—1920)
- Георг II (1890—1947), старэйшы сын Канстанціна I, кароль Грэцыі (1922—1924 і 1935—1947)
- Павел I (1901—1964), трэці сын Канстанціна I, кароль Грэцыі (1947—1964)
- Канстанцін II (1940—2023), сын Паўла, кароль Грэцыі (1964—1973)
Каралі Даніі (з 1863 года)
[правіць | правіць зыходнік]- Крысціян IX (1818—1906), чацвёрты сын Вільгельма, герцага Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Бекскага (з 1825 года — Шлезвіг-Гольштэйн-Зондербург-Глюксбургскага) (гл. вышэй), кароль Даніі (1863—1906)
- Фрэдэрык VIII (1843—1912), старэйшы сын Крысціяна IX, кароль Даніі (1906—1912)
- Крысціян X (1870—1947), старэйшы сын Фрэдэрыка VIII, кароль Даніі (1912—1947), кароль Ісландыі (1918—1944)
- Фрэдэрык IX (1899—1972), сын Крысціяна X, кароль Даніі (1947—1972)
- Маргрэтэ II (нар. 1940), дачка Фрэдэрыка IX, каралева Даніі (1972—2024)
- Фрэдэрык Х (нар. 1968), сын Маргрэтэ II, кароль Даніі (з 2024 года)
Каралі Нарвегіі (з 1905 года)
[правіць | правіць зыходнік]- Хокан VII (1872—1957), другі сын Фрэдэрыка VIII Дацкага (гл. вышэй), кароль Нарвегіі (1905—1957)
- Улаф V (1903—1991), сын Хокана VII, кароль Нарвегіі (1957—1991)
- Харальд V (нар. 1937), сын Улафа V, кароль Нарвегіі (з 1991 года)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пакаленны роспіс герцагаў Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскіх на сайце «An Online Gotha»
- Пакаленны роспіс каралёў Грэцыі на сайце «An Online Gotha»
- Пакаленны роспіс Глюксбургаў — каралёў Даніі на сайце «An Online Gotha»
- Пакаленны роспіс Глюксбургаў — каралёў Нарвегіі на сайце «An Online Gotha»