[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Сцяг Краснаярскага края

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Краснаярскага края

Сцяг Краснаярскага края з'яўляецца сімвалам Краснаярскага края. Прыняты 27 сакавіка 2000 года.

Сцяг Краснаярскага края ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру, пасярэдзіне сцяга размешчаны герб края; вышыня малюнка герба складае 2/5 вышыні палатна. Суадносіны шырыні да даўжыні палатна — 2:3.