Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў
Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (29) снежня 1883[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1932[2][1] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Гады службы |
1906-1909 |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцяпа́н Сярге́евіч Вастрацо́ў (17 снежня 1883, с. Казанцава , Уфімская губерня , Расійская імперыя — 3 мая 1932) — савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, бальшавік[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 снежня 1883 ў сям’і селяніна, працаваў кавалём. У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік (у 1918 парваў з меншавікамі).
З 1906 па 1909 служыў у арміі радавым, за рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат у 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы[3]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, за адвагу быў узведзены ў прапаршчыкі, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[3]. У Чырвонай Арміі ён служыў з 1918 года[3].
У 1919—1920 г. камандаваў 242-м Волжскім палком 27-ы стралковай дывізіі на Усходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцці Чалябінска, Омска і Мінска[3]. У 1921 стаў начальнікам упраўлення войскаў УНК па ахове межаў Сібіры, у 1922 камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай і выгнанні белагвардзейцаў з Прымор’я[3]. У 1923 узначальваў экспедыцыйны атрад пры ліквідацыі атрада генерала Пепяляева ў Ахоцка-Аянскім раёне (Ахоцка-Аянская аперацыя). У 1924-28 гадах камандаваў дывізіямі ў БССР[3].
Вастрацоў скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы ў 1927 г., потым камандаваў 51-й стралковай дывізіяй[4].
14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі АДУА В. К. Блюхер прызначыў С. С. Вастрацова 18-га стралковага корпуса[4][5][6].
У перыяд падрыхтоўкі да ваенных аперацыях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (КУЧ) у складзе Асобай Далёкаўсходняй арміі (АДУА) створана Забайкальская група войскаў, у склад якой увайшло кіраванне 18-га стралковага корпуса. Войскамі Забайкальскай групы войскаў, застаючыся адначасова камандзірам 18-га стралковага корпуса, камандаваў С. С. Вастрацоў[4][5][6].
Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 годзе.
З 1930 камандзір корпуса ў Новачаркаску.
3 мая 1932 на могілках у Новачаркаску скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся). Пахаваны ў Растове-на-Доне.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга (за ўдзел пры ўзяцці Чалябінска і Мінска, пры штурме Спаскай і за ліквідацыю атрада Пепяляева) і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй[3].
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Вострецов Степан Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж Вострецов Степан Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
- ↑ а б в Тимофеев Е. Д. С. С. Вострецов.— М: Воениздат, 1981.
- ↑ а б Федюнинский И. И. «На Востоке». М. Воениздат. 1985.
- ↑ а б Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шамбаров В. Е. Белогвардейщина. М., Эксмо-Пресс, 2002
- Митюрин Д. В. Гражданская война: Белые и Красные. М., Аст, 200
- Гражданская война в лицах (фотодокументы). [1]
- Тимофеев Е. Д. Степан Вострецов. М., Воениздат, 1981 [2]
- Вострецов Степан Сергеевич Архівавана 18 мая 2005.
- ЦГАСА. Ф.39472; 41 д.; 1929—1931 гг. Управление 18-го стрелкового корпуса ОКДВА. http://guides.rusarchives.ru/browse/guidebook.html?bid=121&sid=91911 Архівавана 17 кастрычніка 2013.
- ЦГАСА. Ф.887; 144 д.; 1924—1932, 1935—1940 гг. Управление 18-го стрелкового корпуса (бывшая 2-я армия ДВФ).
- Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. С. 165 Вострецов Степан Сергеевич; с. 423 Маньчжуро-Чжалайнорская операция 1929; с.686 Совеско-Китайский конфликт 1929;
- Федюнинский И. И. «На Востоке». М.: Воениздат, 1985
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Биография Архівавана 15 ліпеня 2013.
- Вострецов Степан Сергеевич Архівавана 18 мая 2005.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ва Уфімскай губерні
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Новачаркаску
- Пахаваныя ў Растове-на-Доне
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 17 снежня
- Военачальнікі СССР
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Узнагароджаныя ганаровай рэвалюцыйнай зброяй
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Военачальнікі-самазабойцы
- Меншавікі
- Удзельнікі баёў на КУЧ
- Нарадзіліся ў Башкартастане