[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Сяргей Ігаравіч Дубаенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Дубаенка
Поўнае імя Сяргей Ігаравіч Дубаенка
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1986(1986-06-27)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Юні Ікс Лабс
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 42 (1)
2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 25 (0)
2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2010 Беларусь Верас (Нясвіж) 15 (0)
2011—2013 Беларусь Славія (Мазыр) 49 (1)
2020—2022 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 27 (2)
Трэнерская кар’ера
2021—2023 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
2024— Беларусь Юні Ікс Лабс (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2024.

Сяргей Дубаенка (нар. 27 чэрвеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Юні Ікс Лабс».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», потым гуляў у розных клубах, пераважна ў Першай лізе.

З 2011 года гуляў за мазырскую «Славію», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2013 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона (у якім «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе) пакінуў мазырскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

У 2020 годзе далучыўся да другалігавай мар’інагорскай «Вікторыі». У 2021 годзе стаў таксама галоўным трэнерам каманды. У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Юні Ікс Лабс»[3].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2005 Д1 Зорка-БДУ 5 0
2006 Д2 Зорка-БДУ 23 0
2007 Д2 Зорка-БДУ 14 1
2008 Д1 Дарыда 25 0
2009 дубль Нафтан 6 2
2010 Д2 Верас 15 0
2011 Д2 Славія 21 1
2012 Д1 Славія 20 0
2013 Д1 Славія 8 0
2020 ДЗ Вікторыя 15 2
2021 ДЗ Вікторыя 11 0
2022 ДЗ Вікторыя 1 0

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].