Уладзімір Ігаравіч Ігнацік
Нарадзіўся |
14 ліпеня 1990[1] (34 гады) |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 183 см |
Вага | 82 кг |
Прафесійная кар’ера | 2007—цяпер |
Вядучая рука | правая (невядомы бэкхэнд) |
Прызавыя грошы | $593,140 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 13-16 |
Тытулы | 0 |
Найвышэйшы рэйтынг | 129 (19 чэрвеня 2017) |
Цяперашні рэйтынг | 212 (23 ліпеня 2018) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2 квал. раўнд (2017) |
Францыя | 2 квал. раўнд (2008, 2014, 2017, 2018 ) |
Уімблдан | 2 квал. раўнд (2011, 2014, 2016) |
ЗША | 2 квал. раўнд (2010, 2015, 2017 ) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 3-1 |
Тытулы | 0 |
Найвышэйшы рэйтынг | 117 (19 лістапада 2012) |
Цяперашні рэйтынг | 308 (30 студзеня 2017) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 6 жніўня 2018 |
Уладзімір Ігаравіч Ігнацік (14 ліпеня 1990, Мінск, Беларусь) — беларускі прафесійны тэнісіст. У чэрвені 2007 года стаў лідарам юніёрскага сусветнага рэйтынгу пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі 2007 сярод юніёраў і фіналу Уімблдану 2007 сярод юніёраў.
Выступае за зборную Беларусі на Кубку Дэвіса.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе Уладзімір Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай планеты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў сярэбраным прызёрам Уімблданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, у 2008 стаў 431-м.
У 2008 годзе Уладзімір Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швейцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У маі 2009 года ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.
У чэрвені 2009 Уладзімір Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сербіі, пасля перамогшы ў польскім, турэцкім і іспанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах . У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрсі і Іакагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіа. Год скончыў на 192-й пазіцыі.
У 2010 годзе Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоу.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Ігаравіч Ігнацік
- Профіль на сайце ATP тура (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)