З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пельтыгеральныя (Peltigerales) — парадак грыбоў, які ўваходзіць у падклас Lecanoromycetidae клас Lecanoromycetes. Парадак аб’ядноўвае 9 сямействаў і 626 відаў.
Слаявіна ліставатая або лускаватая. Фотабіёнты могуць быць з аддзелу цыянабактэрий (напрыклад, насток (Nostoc)), або з аддзелу зялёных водарасцей (напрыклад, Coccomyxa). Большасць відаў змяшчае цянабактэрыі, невялікі лік — цыянабактэрыі і зялёныя водарасці, і толькі некалькі відаў ўтрымлівае толькі зялёныя водарасці.
Лішайнікі парадку растуць на кары дрэў, моху, глебе, камянях. Шырока распаўсюджаныя ў свеце. Найбольшая біяразнастайнасць прадстаўлена ў Паўночным паўшар’і, хоць прадстаўнікі сямейства Lobariaceae больш прадстаўлены ў Паўднёвым паўшар’і.
Паводле базы даных Catalogue of Life парадак аб’ядноўвае наступныя сямействы:
- Coccocarpiaceae Henssen, 1986
- Collemataceae Zenker, 1827
- Koerberiaceae T. Sprib. et Muggia, 2012
- Lobariaceae Chevall., 1826
- Massalongiaceae Wedin, P.M. Jørg. et Wiklund, 2007
- Nephromataceae Wetmore, 1960
- Pannariaceae Tuck., 1872
- Peltigeraceae Dumort., 1822
- Placynthiaceae Ǻ.E. Dahl, 1950
- Vahliellaceae Wedin, P.M. Jørg. et S. Ekman
Зноскі