Алег Мікалаевіч Яфрэмаў
Алег Мікалаевіч Яфрэмаў (1 кастрычніка 1927, Масква — 24 мая 2000, Масква) — савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1987). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1974, 1983) і Дзяржаўных прэмій РФ (1997, 2003); адзін са стваральнікаў і першы сакратар праўлення Саюза тэатральных дзеячаў СССР; член Саюза кінематаграфістаў СССР. Член КПСС з 1955 года.
Алег Мікалаевіч Яфрэмаў | |
---|---|
руск.: Олег Николаевич Ефремов | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1927[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 2000[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nikolay Yefremov[d] |
Маці | Anna Yefremova[d] |
Жонка | Liliya Tolmachyova[d] і Ала Барысаўна Пакроўская |
Дзеці | Міхаіл Алегавіч Яфрэмаў[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэатральны педагог, кінарэжысёр, акцёр, грамадскі дзеяч, сцэнарыст |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0947238 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Яфрэмаў — стваральнік маскоўскага тэатра «Сучаснік», у 1956—1970 гадах быў яго мастацкім кіраўніком; з 1970 года ўзначальваў МХАТ СССР імя Горкага, а пасля яго падзелу ў 1987 годзе — МХТ імя Чэхава.
Адзін з яскравых тэатральных рэжысёраў свайго часу, Алег Яфрэмаў заўсёды заставаўся і акцёрам; на тэатральнай сцэне стварыў запамінальныя вобразы сучаснікаў у п’есах Віктара Розава, Аляксандра Валодзіна і Аляксандра Гельмана; сярод кінароляў — таксіст Саша («Тры таполі на Плюшчысе»), Максім Падбярозавікаў («Сцеражыся аўтамабіля»), Айбаліт («Айбаліт-66»).
Зноскі
- ↑ Ефремов Олег Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Oleg Jefremow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ефремов Олег Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118891650 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).