Аляксандр Кузьміч Галавінскі
Алякса́ндр Кузьмі́ч Галаві́нскі (кастрычнік 1886, в. Муравілле, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — пасля 1937) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дыпламат Беларускай Народнай Рэспублікі, рэдактар.
Аляксандр Кузьміч Галавінскі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, грамадскі актывіст, палітык, рэдактар газеты, дыпламат |
Дата нараджэння | 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1937 |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя і БНР |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьУ 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. У Першую сусветную вайну служыў у паветраплавальным батальёне[1].
З 1918 года член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады і загранічнага бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублікі ва Украіне. З канца 1918 года у Гродне, дарадца па тэхніка-эканамічных пытаннях у Міністэрстве замежных спраў БНР. У 1919 годзе арыштоўваўся румынскімі ўладамі[1].
З 1921 года ў Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (у Коўне). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта, уваходзіў у Беларускае брацтва. Выдаваў часопіс «Покліч». Адзін з арганізатараў Беларускай палітычнай канферэнцыі 1921 года ў Празе. У 1923—1925 гадах працаваў інжынерам у Коўне. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне, на якой падтрымаў ліквідацыю ўрада БНР. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску[2]. У 1927 годзе арыштаваны літоўскімі ўладамі[1].
Па вызваленні пераехаў у БССР. У савецкім Менску працуе у ВСНГ БССР і НДІ прамысловасці. 18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. Паводле пастановы калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. 10 чэрвеня 1988 года пасмяротна рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР.
Зноскі
- ↑ а б в Міхнюк У. 1994, с. 453.
- ↑ С. Некрашэвіч Акадэмічная Конфэрэнцыя па рэформе правапісу і азбукі і вынікі яе працы // Інстытут Беларускае Культуры Наш Край. — Менск: 1927. — № 1 (16). — С. 3.
Літаратура
правіць- Міхнюк У. Галавінскі Аляксандр Кузьміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 453. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.