Жэлацін
Жэлаці́н (фр.: gelatine, ад лац.: gelātus «замарожаны») — сталярны (касцяны) клей, празрыстая глейкая маса, якая ўяўляе сабой часткова гідралізаваны бялок калагену, што не мае колеру або мае жаўтлявае адценне. З'яўляецца прадуктам перапрацоўкі (дэнатурацыі) злучальнай тканкі жывёл (калагену).
Ужыванне
правіцьЖэлацін ужываюць у вытворчасці
- прадуктаў харчавання (гл. Жэлацін харчовы)
- фотаматэрыялаў (гл. Жэлацін фатаграфічны)
- фармацэўтычных лекавых формаў у выглядзе капсул (гл. Жэлацін, лекі)
- газет, часопісаў, грошай (уваходзіць у склад некаторых друкарскіх фарбаў)
- касметыкі.
- шароў для пейнтбола.
Ужываецца для падрыхтоўкі кардона і палатна пры маляванні маслам.
Заменнікі
правіцьПры вытворчасці харчовых прадуктаў замест жэлаціну могуць выкарыстоўвацца раслінныя жэлеўтваральнікі: