[go: nahoru, domu]

Капыльскі замак — замак, які размяшчаўся ў горадзе Капыль (Беларусь) у XIVXVIII стст.

Гісторыя

правіць

Замак вырас з дзяцінца летапіснага Капыля, які ў сваю чаргу заняў месца гарадзішча ранняга жалезнага веку. Займаў ледавіковы марэнны ўзгорак, які ўзвышаецца над поймай ракі Мажа на 10—13 м. Напачатку XVI ст. Капыль лічыўся адным з «найважнейшых княжацкіх замкаў з местам», г.зн. з горадам.

Замак быў рэзідэнцыяй уласнікаў Капыля — княжацкіх родаў Алелькавічаў і Радзівілаў, якія пражывалі ў ім эпізадычна. Увесь час у замку жыў толькі іх намеснік.

У 19961999 гг. на тэрыторыі замка праводзіліся археалагічныя раскопкі, падчас якіх была вывучана плошча каля 500 квадратных метраў.

Архітэктура

правіць

Схілы ўзгорка стромкія, пляцоўка практычна роўная, эліпсападобнай формы памерам 45 м на 100 м. Захаваліся рэшткі земляных умацаванняў — валы вышынёй да 3 м, насыпаныя з пяску і гліны. Ад драўляных умацаванняў захаваліся абгарэлыя рэшткі ў насыпе вала. Замак абараняў роў шырынёй 20 м і глыбінёй да 3 м. Падчас небяспекі роў запаўняўся вадой з ракі з дапамогай плаціны. Забудова замка была драўлянай.

Літаратура

правіць
  • Калядзінскі Л. Капыльскі замак / Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с. — С. 43.