Крыт
Крыт (грэч. Κρήτη, Krḗtē) — востраў ва ўсходняй частцы Міжземнага мора паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Належыць Грэцыі.
Крыт | |
---|---|
грэч. Κρήτη | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 8 261 км² |
Насельніцтва | 623 666 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 75,5 чал./км² |
Размяшчэнне | |
35°13′ пн. ш. 24°55′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Перыферыя | акруга Крыт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьРэльеф Крыта гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вялікіх масіваў: на ўсходзе — Ласіты, або Дыкты (выш. да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на захадзе — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор’е вышынёю 600—800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі, на поўдні стромка абрьюаюцца да мора, на поўначы зніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На поўдні — Месарская раўніна, якая са старажытнасці была жытніцай вострава. Горы складзены пераважна з мезазойскіх вапнякоў (на захадзе — з сланцаў), пашыраны карст. Радовішчы жалезных руд, бурага вугалю. Частыя землетраеенні.
Клімат міжземнаморскі. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература студзеня 12 °C, ліпеня 26 °C. Ападкаў на 3 выпадае 800 мм за год, на ўсходзе — 200—400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя снегапады, снег на вяршынях ляжыць да мая. Летняя засуха доўжыцца 6-7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расліннасць другаснага паходжання. Пераважае нізкарослая фрыгана (ладаннік, лаванда, верас, жаўтазель, малачай, шалфей і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызнякі (маквіс). У гарах на вышыні 800—1600 м трапляюцца рэдкалессі з дуба палесцінскага, хвоі калабрыйскай, платана, кіпарыса гарызантальнага. На вяршынях гор альпійскія лугі.
Гісторыя
правіцьСтаражытная гісторыя Крыта поўная казачных паданняў пра цара Мінаса, Кноскі лабірынт, Мінатаўра і інш.
Сляды дзейнасці чалавека на Крыце вядомы з часоў палеаліту. Крыт — адзін з цэнтраў найстаражытнейшай еўрапейскай культуры (гл. Крыта-мікенская культура, Крыцкае палацавае пісьмо). У ІІІ тыс. да н.э. тут узніклі першыя ў Еўропе гарады-дзяржавы (Кнос, Фест і інш.). У II тыс. да н.э. увесь Крыт, верагодна, быў аб’яднаны пад уладай цароў Кноса ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н.э.: мела вялікі флот і, паводле падання, захаванага старажытна-грэчаскімі гісторыкамі, панавала на Эгейскім моры. У 14 ст. да н.э. частка Крыта заваявана кааліцыяй ахейскіх царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахейскія дзяржавы тут распаліся пад націскам дарыйцаў. З утварэннем на яго тэрыторыі грэчаскіх калоній на востраве ўзніклі гарады-рэспублікі. У 68 да н.э. гэты востраў заваявалі рымляне. Калі на Крыце з’явілася хрысціянства, невядома. Відаць, першым епіскапам на востраве быў Ціт, які, паводле Бібліі, пражыў 94 гады, да якога звяртаўся ў пасланні апостал Павел (64).
З 395 н.э. востраў належаў Візантыі, у 823—961 арабам, у 961—1204 зноў Візантыі, у 1204 заваяваны крыжакамі і прададзены Венецыі. У перыяд венецыянскага панавання шматлікія паўстанні мясцовага насельніцтва; у 15—17 ст. развівалася культура, асабліва жывапіс (Эль Грэка) і літаратура (В. Карнарас) — т.зв. крыцкі рэнесанс. У 1669 (канчаткова ў 1715) заваяваны Турцыяй. Насельніцтва Крыта ўдзельнічала ў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—1829. У 1866—1869, 1878, 1887, 1895, 1896—1897 адбыліся Крыцкія паўстанні супраць турэцкага панавання. У 1898 Крыт атрымаў адміністрацыйную аўтаномію. Пасля Балканскіх войнаў 1912—1913 паводле грэка-турэцкага дагавора ад 14.11.1913 далучаны да Грэцыі. У ІІ сусветную вайну ў маі 1941 акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі ў выніку паветрана-дэсантнай аперацыі (буйнейшая паветраная аперацыя вермахта ў час вайны). Вызвалены ў лістападзе 1944.
Гаспадарка
правіцьНа раўнінах і тэрасах плантацыі аліў, вінаграднікі, ворная зямля пад пшаніцай, кукурузай, тытунём. Авечкагадоўля, рыбалоўства, промысел марскіх губак.
Асноўныя парты Іракліян і Ханья.
Выдатныя мясціны
правіцьНацыянальны парк Самарыя (ахова горнай фауны і флоры). Захаваліся шматлікія помнікі антычнай культуры і сярэднявечча.
Гл. таксама
правіцьГалерэя
правіць-
Паўночна-заходняе ўзбярэжжа
-
Даліна Месара
-
Плато Ласіфі
-
Возера Курнас
-
Аліўкавы гай
-
Яшчарка
Літаратура
правіць- Крыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).