[go: nahoru, domu]

Маладосць (часопіс)

беларускі часопіс

«Маладо́сць» (трансліт.: Maladość) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».

«Маладосць»
Вокладка часопіса за студзень 2023 года.
Вокладка часопіса за студзень 2023 года.
Арыгінальная
назва
Maladosc'[1]
Тып часопіс і арганізацыя
Заснавальнік Саюз пісьменнікаў Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Мастацкая літаратура
Выдавец Мастацкая літаратура
Краіна
Галоўны рэдактар Вольга Рацэвіч
Заснавана красавік 1953
Тэматыка літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс
Мова беларуская[1]
Перыядычнасць 1 / месяц
Аб’ём 11,76 умоўных друкаваных аркушаў (112 с.)
Галоўны офіс 220005, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
Тыраж 460 (снежань 2022)
ISSN 0131-2308
Вэб-сайт mastlit.by

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.

Гісторыя

правіць

Выдаваўся з 1953 года як орган цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола Беларусі і Саюза пісьменнікаў БССР і з’яўляўся адзіным у рэспубліцы штомесячным часопісам для моладзі[2].

З 1988 да пачатку 2000-х і пэўны час пасля 2013 года выдавалася "Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў.

У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Затым да 2021 года ў складзе выдавецкага дома «Звязда». З 2021 года часопіс увайшоў у склад выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Змест публікацый

правіць

Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З’явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу.

Галоўныя рэдактары

правіць

Аўтары

правіць

У часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка.

Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак.

З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых[4].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0131-2308
  2. Каталог газет і часопісаў БССР на 1966 год. — Мінск, Міністэрства сувязі БССР, 1965 — С. 32-33
  3. Звольненая галоўная рэдактарка часопіса «Маладосць». nn.by (2 лютага 2021).
  4. Маладосць // Нашы часопісы ў дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры(недаступная спасылка). Витебский областной институт развития образования (22 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 13 лютага 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць