Партал:ЛГБТ
|
ЛГБТ — абрэвіятура, якая з’явілася ў англійскай мове для абазначэння лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў. Панятак пакліканы перадаваць разнастайнасць «сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на падставе культуры» і выкарыстоўваецца для абазначэння гомасексуальных, бісексуальных і трансгендарных людзей. Спачатку абрэвіятура была прынятая як саманазва людзей, якіх злучае сексуальная арыентацыя і гендарная ідэнтычнасць, большасцю грамадскіх арганізацый і СМІ ў ЗША і некаторых іншых англамоўных краінах, а пазней — у большасці краін свету.
Сяргей Аляксандравіч Падсасонны (нар. 1981) — беларускі філолаг, псіхолаг, журналіст і грамадскі дзеяч на карысць ЛГБТ, з 2008 жыве ў Польшчы; галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку телебачэння Белсат і вядучы праграмы Студыя «Белсат»; доктар гуманітарных навук (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата).
- Карын Жан-П’ер — пачаты 7 жніўня 2024 удзельнікам Culamar
- Анрыета-Жулі дэ Мюра — пачаты 1 чэрвеня 2024 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Мінскі гей-прайд 2008 года — пачаты 28 мая 2024 удзельнікам Pryhažuńka
- Pup play — пачаты 23 мая 2024 удзельнікам Ramiejka
- AJ і Каралева — пачаты 10 кастрычніка 2023 удзельнікам Ramiejka
- Queering the Map — пачаты 1 жніўня 2023 удзельнікам Miro divs
- Джэфры Дамер — пачаты 14 ліпеня 2023 удзельнікам LeornExe
- Надзея Іванова — пачаты 19 мая 2023 удзельнікам Гарбацкі
- Ігар Іваноў — пачаты 19 мая 2023 удзельнікам Гарбацкі
- Джэнна Артэга — пачаты 22 сакавіка 2023 удзельнікам MovaBielaruskaja
- Патрысія Аркет — пачаты 20 лютага 2023 удзельнікам Rymchonak
- Канаан Банана — пачаты 7 лютага 2023 удзельнікам Culamar
- Стварайце і пашырайце артыкулы па тэме ЛГБТ
- Можна далучыцца да суполкі Вікімедыі ЛГБТ+ на Тэлеграме (на англійскай мове).
Мэ́цью Уэ́йн Шэ́пард (англ.: Matthew Wayne Shepard, 1 снежня 1976, Каспер, Ваёмінг, ЗША — 12 кастрычніка 1998, Форт-Колінс, Каларада, ЗША) — амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў, які стаў сімвалам барацьбы з гамафобіяй, гвалтам і забабонамі ў дачыненні да ЛГБТ-людзей. Яго забойства ў 1998 годзе выклікала шырокі рэзананс і прыцягнула ўвагу грамадскасці да праблем ЛГБТ-супольнасці. Пасля ў ЗША быў прыняты так званы «Акт Мэцью Шэпарда і Джэймса Бёрда-малодшага», які пашырыў заканадаўчае вызначэнне злачынства на глебе нянавісці.
У нас жыве старая савецкая ідэя пра тое, што гэта хвароба, вялікі грэх і адступленне ад нормаў маралі. Раней лічылася нават, што гэта трэба лячыць. Праўда, пасля высветлілася, што вылечыць нестандартную сексуальную арыентацыю нельга. Тое, што наша грамадства не падрыхтавана, гэта наша бяда і бяда нашай улады. Еўропа пайшла іншым шляхам, яна цярпліва ставіцца да такіх людзей. |
- …Вячаслаў Бортнік, Сакратар і Скарбнік Рады БНР, лічыцца першым беларусам, які ўзяў аднаполы шлюб?
- …як называўся афіцыйна зарэгістраваны часопіс ЛГБТ у Беларусі?
- …у каторага гарадзенскага паэта можна знайсці вершы гомаэратычнага характару?
- …калі адбыўся першы Беларусь Гей Прайд?
- …якая старшыня Маладых сацыял-дэмакратаў — Маладой Грамады абараняла правы ЛГБТ у Беларусі?