Пімен Рыгоравіч Калеснікаў
Пімен Рыгоравіч Калеснікаў (24 ліпеня 1906, Мікалаеў, Расійская імперыя — 26 лістапада 1996, Мінск, Беларусь) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944).
Пімен Рыгоравіч Калеснікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1996 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў ваенна-тэарытычную (1933) і Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школы лётчыкаў (1934). У Чырвонай Арміі з 1931 года. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Волхаўскім, Паўднёвым, Заходнім, 1-м і 2-м Беларускім франтах.
Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр Калеснікаў вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 года ў Савецкай Арміі.
Памяць
правіцьУ Мінску яго імя носіць вуліца (2000), мемарыяльная дошка на доме № 4.
Літаратура
правіць- Калеснікаў Пімен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т.7. — Мінск, 1998. — С. 463.
- Колесников Пимен Григорьевич // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь: в 2 т. — Т. 1. — М., 1987. — С. 696.