Танцавальная музыка
Танцава́льная му́зыка[1] — музыка, адмыслова напісаная для акампанементу танцам. Яна можа ўяўляць сабой або асобную музычную працу, або з’яўляецца часткай музычнай аранжоўкі. Паводле выканання танцавальная музыка падраздзяляецца на жывую танцавальную музыку і на запісаную танцавальную музыку. Танцавальнай музыкай таксама лічаць музычныя творы, якія захоўваюць прыкметы танцавальных жанраў, але прызначаны для слухання[1].
У 1970-я гадах з’явіўся жанр «Дыска», танцавальная поп-музыка, названая па імі дыскатэк, для якіх яна запісвалася і выконвалася. У 1980-х гадах стала развівацца электронная клубная музыка, якая пісалася адмыслова для масавых дыскатэк — рэйваў.
Зноскі
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Танцава́льная му́зыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кюрегян Т. С. Танцева́льная му́зыка // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 429—435. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)