[go: nahoru, domu]

Э́двард Мунк (нарв.: Edvard Munch; 12 снежня 1863, Лётэн, Нарвегія23 студзеня 1944, Экелі, недалёка ад Осла) — нарвежскі мастак і графік, які аддаваў перавагу сімвалізму і экспрэсіянізму.

Эдвард Мунк
нюнорск Edvard Munch
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні букмал: Edvard Munch
Дата нараджэння 12 снежня 1863(1863-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1944(1944-01-23)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Крысціян Мунк[d]
Маці Laura Cathrine Munch[d]
Род дзейнасці мастак, графік, мастак-гравёр, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік
Жанр партрэт, экспрэсіянізм, жанравы жывапіс[7], пейзаж[7] і аўтапартрэт[7]
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[8][7] і экспрэсіянізм[7]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся ў Осла ў Каралеўскай школе малявання (1881—86) і ў майстэрні К. Крога (1882—83). Працаваў у Нарвегіі, Даніі, Францыі, Германіі.

Творчасць

правіць

У ранні перыяд зазнаў уплыў В. ван Гога і П. Гагена. Светаўспрыманне Э. Мунка сфарміравалася пад уплывам твораў пісьменнікаў-сімвалістаў Х. Егера і А. Стрындберга, што абумовіла ў яго карцінах матывы адзіноцтва, трывогі, смерці.

Творам уласцівы эмацыянальная напружанасць і абвостраная выразнасць вобразаў, жорсткі, віхрападобны контурны малюнак, павышаная дынаміка кампазіцый, дысананс колераў: «Хворая дзяўчынка» (1885—86), «Сястра мастака» (1892), «Крык», «Пакой паміраючага» (1893), «Вампір» (каля 1893), «Самота» (1894), «Танец жыцця» (1899), «Танец на беразе» (1900—02), «Дзеці на вуліцы» (1910), «Начны вандроўнік» (1939) і інш. Большасць карцін 1890—1910-х г. уваходзяць у няскончаны цыкл «Фрыз жыцця».

Графічныя творы вызначаюцца змрочным эратызмам, успрыняццем жанчыны як увасаблення негатыўнай, разбуральнай сілы: «Дзяўчына і смерць» (1894), «Мадонна» (1895—1902), серыя «Укус» (1913) і інш.

Аўтар фрэсак для залаў універсітэта ў Осла («Альма Матэр», «Гара людзей» і інш., 1909—15).

Ушанаванне памяці

правіць

Музей Мунка ў Осла займаецца зборам, апрацоўкай і папулярызацыяй творчасці мастака і графіка.

Зноскі

  1. а б Edvard Munch
  2. Edvard Munch // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Мунк Эдвард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Union List of Artist Names
  5. Begravde i OsloGravferdsetaten i Oslo kommune. Праверана 27 кастрычніка 2017.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. а б в г д RKDartists
  8. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
  9. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Літаратура

правіць