Якапа Сансавіна
Якапа Сансаві́на[5] (італ.: Jacopo Sansovino; 2 ліпеня 1486 — 27 лістапада 1570) — скульптар і архітэктар эпохі Высокага Адраджэння.
Якапа Сансавіна | |
---|---|
італ.: Jacopo Sansovino | |
| |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1486[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1570[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Франчэска Сансавіна[d] |
Род дзейнасці | архітэктар, скульптар |
Уплыў | Андрэа Сансавіна[d] |
Уплыў на | Алесандра Віторыа[d][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Фларэнцыі, пры нараджэнні Якапа Таці. У Фларэнцыі ў 1500 годзе паступіў у вучні да Андрэа Сансавіна, прозвішча якога ён пасля ўзяў. У 1510 годзе суправаджаў настаўніка ў Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру.
Якапа быў наняты папам Юліем II для рэстаўрацыі пашкоджаных статуй, таксама ён стварыў бронзавую копію скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны». У 1511 годзе Сансавіна вярнуўся ў Фларэнцыю, дзе пачаў працу над мармуровай статуяй Якава Зевядзееў для сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ. У той жа перыяд ім была створана скульптура «Бахус і Пан» (Барджэла).
Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.
У 1527 годзе Якапа быў вымушаны бегчы з разрабаванага Рыма. Па шляху ў Францыю ён спыніўся ў Венецыі, дзе яго прынялі Тыцыян і П’етра Арэціна. Заказ на аднаўленне галоўнага купала базілікі Сан-Марка прымусіў яго адмовіцца ад сваіх планаў. Неўзабаве Сансавіна становіцца галоўным архітэктарам Венецыянскай рэспублікі. У Венецыі ён застаўся да канца жыцця.
Сансавіна ўнёс вялікі ўклад у архітэктуру Венецыі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны будынак бібліятэкі, манетны двор, ладжэта. Якапа пабудаваў некалькі палацца, цэрквы Сан-Джуліяна і Сан-Франчэска дэла Вінья, якую скончваў Паладыа.
Як скульптар, Сансавіна вылепіў статую Марса і Нептуна, устаноўленыя на параднай лесвіцы Палаца Дожаў.
Зноскі
- ↑ а б BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
- ↑ а б Сансовино Якопо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ https://www.khm.at/objektdb/detail/95922/
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сансавіна Якапа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Encyclopædia Britannica Eleventh Edition. — New York: Encyclopædia Britannica, Inc., 1911. — Т. 24.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Якапа Сансавіна