[go: nahoru, domu]

Даніэль Альфрэдсан (шв.: Daniel Alfredsson; 11 снежня 1972 года, Гётэбарг, Швецыя) — прафесійны шведскі хакеіст. Амплуа - крайні нападнік. Мянушка - «Альфі».

На драфце НХЛ 1994 быў абраны ў 6 раўндзе пад агульным 133 нумарам камандай «Атава Сенатарз». З тых часоў выступаў толькі за гэты клуб, з'яўляючыся яго капітанам. У канцы сезону 2009-2010 правёўшы за клуб сваю тысячную гульню, а ў наступным сезоне зарабіўшы тысячнае ачко па сістэме «гол плюс пас».

Узнагароды

  • Колдэр Трофі, 1996 («Атава Сенатарз»)
  • Алімпійскі чэмпіён, 2006 (зборная Швецыі)
  • Удзельнік матчу «Усіх зорак» НХЛ (4 разы)