Базельскі ўніверсітэт
Базельскі ўніверсітэт (ням.: Universität Basel) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Базелі, найстарэйшы ўніверсітэт Швейцарыі. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету ў 2009 годзе змясціў Базельскі ўніверсітэт на 85-ю пазіцыю. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы Пія II 12 лістапада 1459. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У 1622 годзе была заснавана універсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.
Структура
- Факультэт бізнесу і эканомікі
- Медыцынскі факультэт
- Псіхалагічны факультэт
- Тэалагічны факультэт
- Філасофска-прыродазнаўчы факультэт
- Філасофска-гістарычны факультэт
- Юрыдычны факультэт
Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.
Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам
- Вернер Арбер - Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1978)
- Каспар Баўгін - анатам і батанік
- Данііл Бернулі - матэматык
- Іаган Бернулі - матэматык
- Якаб Бернулі - матэматык
- Леанард Эйлер - матэматык
- Якаб Буркхарт - культуролаг
- Георг Елінек - прававед
- Себасцьян Кастэла - тэолаг
- Фрыдрых Мішэр - біёлаг
- Фрыдрых Ніцшэ - філосаф
- Аляксандр Астроўскі - матэматык
- Парацэльс - алхімік, урач, акультыст
- Тадэвуш Рэйхштэйн - Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1950)
- Карл Густаў Юнг - псіхіятр
- Карл Ясперс - філосаф