[go: nahoru, domu]

Вестготы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ів
Радок 7:
Вестготы засталіся ў Дакіі да [[376]] г, калі адзін з іх лідэраў [[Фрытыгерн]], звярнуйся да рымскага імператара [[Валент]]а з просьбай аб магчымасці пасяліцца на паўднёвым беразе Дуная, у якасці федэратаў. Вестготы спадзяваліся знайсці сховішча ад [[гуны|гунаў]], якія прыціснялі іх на захадзе, і знайшлі - рымскі імператар адказаў згодай. Аднак, імперскія афіцэры пачалі чыніць самаўпраўства і вестготы паўсталі, спусташыўшы [[фракія|Фракію]], на што Валент адказаў баявымі дзеяннямі, з тым каб знішчыць вестготаў, аднак, патрываў цяжкае [[бітва пад Адрыянаполем, 378|паражэнне пад Адрыянаполем у 378 г]]<ref>Самарџић, Н. Историја Шпаније. Визиготска Хиспанија.Плато, Београд, 2005.</ref>. З таго моманту, вестготы ўвесь час змагаліся супраць рымлян, складая зняважлівыя для рымлян перамір'і. Бітва пад Адрыянапольем была найважнейшай у гэтай вайне. Імператар Валент быў дрэнна дасведчаны аб памерах гоцкага войска і ўступіў у бітву, у якой сам быў забіты ў баю, а цэлае рымскае войска было знішчана. Такім чынам вестготы дабіліся магчымасці пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імперыі.
 
Новы імператар [[Феадосій I]], у [[381]] г., склаў мір з вестгоцкім правадыром [[Атанарых]]ам, які працягваўся да смерці Феадосія, да [[395]] г. Атанарых, аднак, памёр у тым жа годзе і ўлада перайшла да [[Аларых I|Аларыха I]]. Феадосій успадкаваў некампетэнтных сыноў, [[Аркадзій|Аркадзя]], які кіраваў на ўсходзе і [[Ганорый|Ганорыя]] на захадзе. А Аларых I быў здольным кіраўніком, у [[396]] г. ён прадпрыняў спробы захапіць [[Афіны]], але напад праваліўся. Потым ён паспрабаваў увайсці ў Італію, але ізноў паход патрываў няўдачу. У [[410]] г Аларых здолеў захапіць і разрабаваць [[Рым]]. Праз некалькі дзён вестготы пакінулі горад і адправіліся на поўдзень, у [[Афрыка|Афрыку]], але Аларых I раптоўна памёр і паход быў адложаны. Яго пераемнік [[Атаульф]], павёў свой народ у [[Галія|Галію]]. [[Іспанія]] яшчэ ў [[409]] г. адчула прыход [[свевы|свеваў]], [[аланы|аланаў]] і [[вандалы|вандалаў]]. У [[418]] г. пад кіраўніцтвам [[Валій|Валія]], вестготы склалі з рымлянамі пагадненне, паводле якога атрымалі дазвол на жыхарства ў Галіі, [[Аквітанія|Аквітаніі]] і [[Нарбонская Галія|Нарбонскай Галіі]] пры ўмове, што вестготы знішчаць іншыя варварскія народы на гэтых тэрыторыях. Тут вестготы заснавалі царства са сваёй сталіцай ў [[Тулуза|Тулузе]]<ref>Самарџић, Н. Историја Шпаније. Визиготска Хиспанија.Плато, Београд, 2005.</ref>. З цягам часу, з-за межусобных войн паміж варварскімі народамі, тэрыторыя каралеўства пашыралася.
 
== Тулузскае каралеўства ==