[go: nahoru, domu]

Мігель Сервантэс

Версія ад 21:37, 4 жніўня 2013, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, replaced: вэліст → веліст (2), Э у → Э ў using AWB)

Міге́ль дэ Серва́нтэс Сааве́дра (ісп.: Miguel de Cervantes Saavedra; 29 верасня 1547, Алькала-дэ-Энарэс — 23 красавіка 1616, Мадрыд) — сусветна вядомы іспанскі пісьменнік, аўтар аднаго з найвялікшых твораў сусветнай літаратуры — рамана «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі».

Мігель Сервантэс
Miguel de Cervantes Saavedra
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 верасня 1547(1547-09-29)
Месца нараджэння Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія
Дата смерці 23 красавіка 1616(1616-04-23) (68 гадоў)
Месца смерці Мадрыд, Іспанія
Пахаванне
Грамадзянства Іспанія
Бацька Rodrigo de Cervantes[d]
Маці Leonor de Cortinas[d]
Жонка Catalina de Salazar y Palacios[d]
Дзеці Isabel de Saavedra[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Раманіст, навеліст, драматург, паэт, салдат
Кірунак Адраджэнне, маньерызм
Жанр Раман, навела, трагедыя, інтэрмедыя
Мова твораў Early Modern Spanish[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў калегіуме езуітаў г. Вальядалід (1557—61), у Мадрыдскай гуманітарнай школе. 3 1568 на службе ў пасла папы Пія V кардынала Дж. Аквавівы. У 1570—75 служыў у войску, удзельнічаў у бітве іспана-італьянскага флоту з туркамі пры Лепанта (1571), дзе была знявечана левая рука. Вяртаючыся на радзіму, трапіў у палон да алжырскіх піратаў, прададзены ў рабства. У 1580 выкуплены, вярнуўся ў Іспанію, служыў зборшчыкам нядоімак. Паводле несправядлівага абвінавачання тройчы трапляў у турму. Доўгія гады жыў у нястачы.

Творчасць

Друкаваўся з 1568 (оды, рамансы, санеты і інш.). Першы значны твор — пастаральны раман «Галатэя» (1585). Аўтар каля 30 п'ес, у т.л. патрыятычнай драмы «Нумансія» (апубл. 1784), прасякнутай любоўю да свабоды і нянавісцю да рабства, зборнікаў «Павучальныя навелы» (1613), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), паэмы «Падарожжа на Парнас» (1614), авантурнага рамана «Вандраванні Персілеса і Сіхізмунды» (апубл. 1617).

Вяршыня яго творчасці — раман «Хітрамудры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (ч. 1—2, 1605—15). Задуманы як пародыя на рыцарскія раманы, твор выйшаў за межы літаратурнай сатыры, стаў энцыклапедыяй іспанскага жыцця мяжы XVI—XVII ст. У ім намаляваны прыгоды Дон Кіхота — збяднелага двараніна, які прагнуў сцвердзіць на зямлі гуманістычныя ідэалы. Не здольны адрозніваць у жыцці сапраўднае ад выдуманага, ён выбіраў дзіўныя шляхі здзяйснення мараў. У вобразе Санча Пансы, збраяносца Дон Кіхота, увасоблены народны розум, кемлівасць, гумар. Імя Дон Кіхота стала назыўным для абазначэння высакародных, але не ўсім зразумелых імкненняў.

Паводле рамана напісаны оперы Г. Пёрсела, Дж. А. Рысторы, Дж. Паізіела, Н. Пічыні, А. Сальеры, Ж. Маснэ, балеты Ж. Буамарцье, С. Меркадангэ, Л. Мінкуса, пастаўлены кінафільмы (Данія, Францыя, Расія).

На беларускую мову асобныя вершы М. дэ Сервантэса пераклалі А. Зарыцкі, Р. Барадулін, М. Пазнякоў.

Беларускія пераклады

  • Дон-Кіхот: Пер. з рус. Л. Радзіміч / Сервантэс. - Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1940. - 617, [1] с.;
  • У кн.: Кахаць — гэта значыць...: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;
  • Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі: Раман: [Скароч. выд.: Для сярэд. шк. узросту / Мігель дэ Сервантэс Сааведра. - Мн.: Юнацтва, 1999. - 621, [1] с. – (Школьная бібліятэка)

Літаратура

  • Лапін І. Сервантэс // БЭ у 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

  1. http://www.bbc.com/news/world-europe-31852032BBC News, 2015. Праверана 17 сакавіка 2015.