[go: nahoru, domu]

YouTube Create

1 млн+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Бацькоўскі кантроль
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Падніміце відэа на новы ўзровень з YouTube Create, афіцыйным відэарэдактарам ад YouTube. Дадавайце фільтры і эфекты, бясплатную музыку, закадравае агучванне, аўтаматычныя субцітры і многае іншае, каб з лёгкасцю ствараць цудоўныя відэа, якія зацікавяць аўдыторыю, не патрабуючы складаных інструментаў рэдагавання.

Простыя інструменты рэдагавання відэа
• Лёгка збірайце разам відэа, фота і аўдыя
• Абразайце, выразайце і падразайце відэакліпы на свой густ
• Арганічна кампануйце фрагменты відэа з дапамогай больш чым 40 пераходаў
• Паскарайце або запавольвайце відэа

Удасканаленыя функцыі рэдагавання відэа
• Аўтаматычна дадавайце субцітры да відэа адным дотыкам (даступна толькі для асобных моў)
• Выдаляйце непатрэбны фонавы шум з дапамогай інструмента ачысткі аўдыя
• Выдаляйце задні фон відэа з дапамогай эфекту абрэзкі

Музыка і аўдыя
• Ажывіце сваё відэа, скарыстаўшы бясплатныя музычныя трэкі і гукавыя эфекты з вялікай калекцыі на тысячы пазіцый
• Вызначыце рытм гукавой дарожкі і сінхранізуйце візуальнае і музычнае змесціва кліпа з дапамогай функцыі падладжвання пад рытм
• Ператварайце відэа ў апавяданні, агучваючы іх проста ў праграме

Фільтры і эфекты
• Паляпшайце колер, карэкціруючы насычанасць, яркасць і іншыя параметры
• Задайце настрой з дапамогай карыстальніцкіх фільтраў
• Скарыстайце эфекты з вялікай калекцыі эфектаў, каб ваша відэа мела поспех

Стыкеры і шрыфты
• Дадайце крэаўтыўнасці, у чым вам дапамогуць сотні шрыфтоў і эфектаў з анімаваным тэкстам
• Пакажыце свой стыль, выкарыстоўваючы стыкеры, GIF і эмодзі з вялікай бібліятэкі

З думкай пра абагульванне
• Мяняйце суадносіны бакоў у відэа, робячы іх або ў кніжнай, або ў альбомнай арыентацыі, або ў выглядзе квадрата – каб абагульваць у самых розных фарматах
• З лёгкасцю запампоўвайце відэа на свой канал YouTube і абагульвайце яго са сваёй аўдыторыяй
Абноўлена
29 мая 2024 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
Праграма можа збіраць гэтыя тыпы даных
Асабістая інфармацыя, Дзеянні ў праграмах і Інфармацыя пра праграмы і іх прадукцыйнасць
Даныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе
Вы можаце запытаць выдаленне даных

Новае

Праграма YouTube Create знаходзіцца на стадыі бэта-версіі. Яна даступная на тэлефонах з АС Android версіі 8.0 або пазнейшай і з аб'ёмам аператыўнай памяці, не меншым за 4 ГБ. Мы будзем і далей удасканальваць гэту праграму і дадаваць у яе новыя функцыі.