[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Альфрэд Дыкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Альфрэд Дыкін, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 13:08, 29 студзеня 2016. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Альфрэд Дыкін

Альфрэд Дыкін (3 жніўня 1856, Мэльбурн, Аўстралія — 7 кастрычніка 1919) — аўстралійскі журналіст і палітык, другі прэм’ер-міністар краіны.

У 1901 годзе быў утвораны Аўстралійскі саюз, першым прэм’ер-міністрам якога стаў Эдмунд Бартан. У гэты час Дыкін атрымаў пасаду генэральнага пракурора Саюзу. Акрамя таго, ён прымаў удзел у стварэньні ценявога кабінэта і разьмеркаваньні партфэляў. Калі ў 1903 годзе Бартан перайшоў у Вярхоўны суд, Дыкін стаў яго пераемнікам. У 1903—1904, 1905—1908 і 1909—1910 гадах ён займаў пасаду прэм’ер-міністра, пры гэтым першыя два тэрміны ён быў таксама міністрам замежных справаў. На пасадзе лідэра лібэральнай партыі, ён фармаваў кааліцыйны ўрад зь лейбарыстаў ў 1903 і 1905 гадах. Кааліцыя з кансэрватарамі ў 1909 годзе апынулася вельмі непапулярнай і прывяла да адстаўкі.

Яшчэ два гады Дыкін заставаўся лідэрам лібэралаў, аднак у 1912 годзе яго стала падводзіць памяць і 8 студзеня 1913 году ён сышоў з палітыкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфрэд Дыкінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў