[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Бульбяная салата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Lš-k. (гутаркі | унёсак) у 20:42, 29 студзеня 2015. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Бульбяны салат у якасьці гарніру да франкфурцкіх сасісак

Бульбяны́ сала́т — папулярная страва эўрапейскай кухні, пераважна чэскай, нямецкай і аўстрыйскай. Уяўляе сабой салат з адваранай бульбы з даданьнем іншых інгрэдыентаў (рэпчатай цыбулі, смажанага шпіку, марынаванага агурка). У якасьці запраўкі выкарыстоўваецца маянэз або вінэгрэтная запраўка, часам ёгурт.

Існуе вялікая колькасьць рэцэптаў бульбянога салату. Для бульбяных салатаў звычайна выкарыстоўваюцца неразварыўныя гатункі бульбы, каб пры зьмешваньні кавалачкі бульбы не гублялі форму. Часам бульбу для бульбянога салату адварваюць загадзя, за суткі, каб яна набыла дадатковую цьвёрдасьць. У некаторых рэцэптах бульбу рэжуць гарачай непасрэдна пасьля варэньня, бо яна лепш убірае марынад.

Бульбяны салат — папулярны гарнір для многіх страваў. Часта падаецца да сасісак або адбіўной, а таксама смажанай рыбы. Бульбяны салат зьяўляецца клясычным гарнірам да вэнскага шніцалю.

Вонкавыя спасылкі

Бульбяная салатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў