[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Вежа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Glovacki (гутаркі | унёсак) у 14:37, 18 траўня 2017. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Камянецкая вежа. Малюнак Напалеона Орды
Эйфэлева вежа ў Парыжы, Францыя

Ве́жа — асобнае збудаваньне ці частка будынка, вышыня якога значна перавышае сваю шырыню, дыямэтар ці таўшчыню. Вежы выконваюць розныя функцыі, вельмі пашыраным было будаўніцтва вежаў у Сярэднявеччы, перш за ўсё для абароны. Асноўнымі адрозьненьнямі ўжо ад іншых высокіх будынкаў зьяўляюцца адсутнасьць расьцяжак, то бок кансольнай канструкцыі, замацаваная толькі ў аснове, і невялікі ўнутраны аб’ём, часам ўвесь аб’ём вежы заняты адной толькі лесьвіцай. Як інжынэрны будынак вежа ставіцца да антэна-мачтавых будынкаў. Вежы могуць быць пабудаваны з дрэва, мэталу, каменьня, сталі або бэтону. Адрозьненьнямі вежаў ад хмарачосаў зьяўляюцца адсутнасьць падзела на паверхі і невялікі нутраны аб’ём, то бок бывае што ён увесь заняты толькі лесьвіцай. Як інжынэрны будынак вежа ставіцца да антэна-мачтавых будынкаў. Вежы могуць быць пабудаваны з дрэва, мэталу, каменьня, сталі або бэтону.

У наш час будуюцца вежы ўвогуле без унутранага аб’ёму (Эйфэлева вежа), большасьць зь якіх выкарыстоўваецца для тэлекамунікацыйных патрэбаў. Такія вежы маюць назоў вышкі. Часьцей за вышкі выкарыстоўваюць для разьмяшчэньня на іх антэна-фідэрнага абсталяваньня. Напрыклад, апэратары сотавай сувязі разьмяшчаюць на вежах радыёрэлейныя і панэльныя антэны. Калі вышыня антэна- мачтавага збудаваньня (АМЗ) перавышае 45 мэтраў, тады трэба ўсталёўваць на ёй сыстэму сьветлаагароджы, што неабходна для забесьпячэньня бясьпекі палётаў лятальных апаратаў.

Вежы зьяўляюцца вэртыкальнымі канструкцыямі. Часьцяком яны звужаюцца па кірунку да кончыка паводле статычных чыньнікаў. Але існуюць вежы з адрознай кантрукцыяй, як то Пізанская вежа, якія паўсталі альбо з-за нераўнамернага сьсяданьня, альбо былі адмыслова пабудаваныя з кутом нахілу да вэртыкалі.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

Вонкавыя спасылкі

Вежасховішча мультымэдыйных матэрыялаў