Вежа
Выгляд
Ве́жа — асобнае збудаваньне ці частка будынка, вышыня якога значна перавышае шырыню. Вежы выконваюць розныя функцыі, вельмі пашыраным было будаўніцтва вежаў у сярэднявеччы, перш за ўсё для абароны.
Адрозьненьне вежаў ад хмарачосаў: адсутнасьць падзела на паверхі і невялікі ўнутраны аб'ём (бывае што ён увесь заняты толькі лесьвіцай).
У наш час будуюцца вежы ўвогуле без унутранага аб'ёма (Эйфелева вежа), большасьць з якіх выкарыстоўваецца для тэлекамунікацыйных патрэб.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Вонкавыя спасылкі
Вежа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў