[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Джуліян Асанж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 05:15, 17 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Джуліян Асанж
Julian Paul Assange
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1971
Месца нараджэньня Таўнсьвіл, Аўстралія
Грамадзянства Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Месца вучобы
Занятак інтэрнэт-актывіст, хакер, праграмоўца, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадусар, тэлерэжысэр, пісьменьнік, журналіст, вядовец, бізнэсмэн, інфарматар, тэлевядовец
Месца працы
Псэўданімы Proff[2][3] і Mendax[4]
Бацька John Shipton[d]
Маці Christine Assange[d]
Узнагароды
Сайт WikiLeaks.ch
Подпіс Выява аўтографу

Джуліян Пол Асанж (па-ангельску: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсьвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.

Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амэрыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасьці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай апэрацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпляматаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.

Пазьней улады Швэцыі абвінавацілі Асанжа у сэксуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны перасьлед мае палітычную матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не зьвязаная. 7 сьнежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[5].

14 сьнежня 2010 Асандж быў вызвалены з пад арышту пад час суду пад заклад у памэры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць кашталянскую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжаньне.[6].

У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў хадайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апэляцыі на рашэньне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швэцыі. Каб пазьбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня зьявіўся ў амбасаду Эквадора ў Лёндане і падаў прашэньне аб палітычным прытулку[7]. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў гэтай лацінаамэрыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж схаваўся на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане[8].

Крыніцы