[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Лін (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам WikitanvirBot (гутаркі | унёсак) у 01:51, 1 траўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Сьвяты Лін (па-лацінску: Linus) — як лічыцца, другі біскуп Рыму пасьля апостала Пётры.

Згодна традыцыі, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланьні апостала Паўлы да Цімафея. Пра жыцьцё ягонае амаль нічога невядома. Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў родам з Тасканы, прыняў пакутніцкі вянок і быў пахаваны каля св. Пётры, але раннія крыніцы аб гэтым нічога не гавораць. Год ягонае сьмерці ў розных крыніцах даецца як 67, 76, 78 ці 80. Дзень, згодна Liber Pontificalis — 23 верасьня.

Ушанаваньне

Біскупа Ліна ўшаноўваюць як сьвятога хрысьціяне розных канфэсіяў. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасьня, у праваслаўных — 4 студзеня і 5 лістапада. У ягонае імя асьвечаны касьцёл у вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну Гарадзенскае вобласьці.

Папярэднік
Апостал Пётра
Папа рымскі
64/67 - 76/78
Наступнік
Сьвяты Анаклет

Вонкавыя спасылкі

Лін (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў