[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Сьняжное

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьняжное
лац. Śniažnoje
укр. Сніжне
Герб Сьняжнога Сьцяг Сьняжнога
Дата заснаваньня: 1784
Горад з: 1938
Былая назва: Васільеўка
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Сьняжнянская меская рада
Мэр: Аляксандар Даронін
Плошча: 18,9 км²
Вышыня: 278 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць:  48 485 чал.[1]
шчыльнасьць: 2565,34 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+380) 6256
Паштовыя індэксы: 86500—86579
КОАТУУ: 1414400000
Геаграфічныя каардынаты: 48°1′0″ пн. ш. 38°46′0″ у. д. / 48.01667° пн. ш. 38.76667° у. д. / 48.01667; 38.76667Каардынаты: 48°1′0″ пн. ш. 38°46′0″ у. д. / 48.01667° пн. ш. 38.76667° у. д. / 48.01667; 38.76667
Сьняжное на мапе Ўкраіны
Сьняжное
Сьняжное
Сьняжное
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сьняжнянская меская рада

Сьняжно́е[2] (па-ўкраінску: Сніжне), да 1864 — Васільеўка (укр. Василівка) — места (з 1938 р.) абласнога падпарадкаваньня Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 48 485 жыхароў (2013).

Каменнавугальныя шахты, прамкамбінат, завод хімічнага машынабудаваньня, швейная фабрыка й інш.; 4 праф.-тэхн. вучэльні, горназдабыўчы тэхнікум. Здабыча антрацыту пачалася ў 1900 року.

Места пачыналася як невялікае паселішча Васільеўка ў 1784 року, названае ў гонар палкоўніка сотні Данскога Казацкага войска Васільева, што тут пасяліўся. Мясцовая легенда сьведчыць, што назву «Сьняжное» паселішча атрымала ад самой Кацярыны ІІ, калі пад час аднаго зімовага падарожжа ейны экіпаж застраг у сьнезе ў адным са шматлікіх яраў. Пазьней у мясцовых гаворках замацаваўся іншы націск, на апошнім складзе.

У дзевятнаццатым стагодзьдзі пачынаецца вуглездабыча, расьце колькасьць шахтаў.

У кастрычніку 1941 року Сьняжное было захопленае нямецкімі войскамі. У 1943 у раёне места працягнуўся Мівус-фронт, найбольш умацаваная кропка якога — гара Савур-Магіла, разьмешчаная за некалькі кілямэтраў ад Сьняжнога, — працяглы час не давала магчымасьці вызваліць места. Цяпер дата вызваленьня Сьняжнога (1 верасьня 1943) адзначаецца як дзень места.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месцы знаходзіцца 43 гістарычныя славутасьці. Сярод асобаў, якім прысьвечаная найбольшая колькасьць помнікаў раёну, першую пазыцыю займае Ленін — 4 помнікі (па гэтым паказьніку Сьняжное трымае трэцюю пазыцыю на Данеччыне пасьля Данецку ды Янакіева). 14 помнікаў — брацкія магілы савецкіх вояў і партызанаў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьняжноесховішча мультымэдыйных матэрыялаў