[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Залежныя тэрыторыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Залежныя тэрыторыі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 22:24, 14 лютага 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Зале́жныя тэрыто́рыі — агульнае абазначэньне абшараў, што знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасьці ад якой-небудзь дзяржавы.

Існуюць розныя ступені і формы залежнасьці, але асноўнай адметнасьцю залежных тэрыторыяў зьяўляецца тое, што яны ня лічацца часткай асноўнай ці матэрыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасьці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторыяў маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сыстэму.

Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнаньні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сэпаратысцкія рухі.